павузе́ць, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца вузейшым. Дарога нібы павузела. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасто́чвацца, ‑аецца; зак.

Зрабіцца тонкім ад тачэння — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прача́хнуць, ‑не; зак.

Разм. Астудзіцца, зрабіцца халодным; ачахнуць. Печ прачахла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскасма́ціцца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑маціцца; зак.

Зрабіцца касматым; раскалмаціцца. Валасы раскасмаціліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адагрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак.

1. Сагрэцца, зрабіцца цёплым; вярнуць сабе нармальны стан.

А. каля печкі.

А. ў цёплай хаце.

2. перан. Суцешыцца, супакоіцца.

А. душой.

|| незак. адаграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. адаграва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спахмурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: зрабіцца хмурным, змрочным.

Над лесам неба спахмурнела.

2. перан. Стаць сумным, невясёлым, маркотным.

Ад такой нечаканай навіны маці спахмурнела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Аблуне́цьзрабіцца мляўкім, непаваротлівым’ (КЭС, лаг.). Мабыць, да лунець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замуці́цца, ‑муціцца; зак.

Зрабіцца мутным. Вада замуцілася. Вочы замуціліся. Розум замуціўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаво́ліцца, ‑ліцца; зак.

Зрабіцца больш павольным. Рост расліны запаволіўся. Рух запаволіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарудзе́ць, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца рудым; зрудзець. Папера ад сонца зарудзела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)