саста́ў, -у, М -е, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць адно цэлае; склад.

Ахарактарызаваць лічэбнікі па саставе.

2. Сукупнасць элементаў, якія ўваходзяць у хімічнае злучэнне рэчыва і пад.; сумесь, раствор.

С. глебы.

С. крыві.

Лекавы с.

3. чаго або які. Сукупнасць людзей, з якіх складаецца які-н. калектыў, арганізацыя (з колькаснага або якаснага боку).

С. выканаўцаў спектакля.

4. Асобы, якія складаюць якую-н. катэгорыю (па родзе службы, прафесіі і пад.).

Камандны с.

Выкладчыцкі с.

Лётны с.

5. Рад счэпленых разам чыгуначных вагонаў; цягнік.

Таварны с.

Пасажырскі с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соль¹, -і, мн. со́лі, -ей, ж.

1. адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым характэрным смакам, ужыв. як прыправа да стравы.

Сталовая с.

2. перан., адз. Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.

У гэтым якраз і ўся с. паэмы.

3. Хімічнае злучэнне, прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам (спец.).

Берталетава с.

Падсыпаць солі — добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам.

Пуд солі з’есці з кім-н. — добра і даўно ведаць каго-н. (разм.).

|| прым. салявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.) і саляны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпунт, -а, М -нце, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз.

3. Корак, якім затыкаюць бочку.

Ад усіх бочак шпунт або пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

|| прым. шпунтавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быва́ла,

1. Адз. пр. часу ж. і н. роду ад бываць.

2. Часціца, у знач. пабочн. Разм. Паказвае на значэнне дзеяння, якое нерэгулярна паўтаралася ў мінулым: іншы раз, раней, здаралася. А як ён [Піліп] іграў на гармоніку! Бывала, як утне са скрыпачом Тодарам полечку, дык ніхто не ўстоіць і не ўседзіць. Якімовіч. Бывала, ці трэба ці не, стары Тамаш заклапочана і мнагазначна падкручваў якую-небудзь трубку ў кантактах, правяраў злучэнне. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

янта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да янтару; зроблены з янтару. Янтарныя пацеркі.

2. перан. Які па колеру нагадвае янтар; залаціста-жоўты. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд. Ваданосаў. А колас які! Ён наліваецца буйным янтарным зернем. Гроднеў.

•••

Янтарная кіслата — арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў янтары і іншых смолах, а таксама ў бурым вугалі і ў некаторых раслінах (выкарыстоўваецца ў фатаграфіі і медыцыне).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спень ‘шпень, кароткі выступ, завостраная кароткая палачка і інш.’ (ТС), укр. дыял. спінь ‘востры канец верацяна’. Апошняе, паводле Трубачова (Ремесл. терм., 100; Труды, 1, 778), роднаснае н.-луж. špeńc ‘стрэмка, асцюк, калючка, жала, страла, расток’ < *spěnьcь, *spьnьcь < прасл. дыял. *spьnь, spinь што звязала з лац. spīna ‘іголка, шып’, spīnus ‘цёран’. Можа паходзіць таксама з рум. spin ‘калючка, іголка’ (ЕСУМ, 5, 374). Гл. аднак шпень ‘штыр, стрыжань’, ‘вастрыё ў верацяне’, шпе́ніць ‘шчыльна састаўляць’, якія несумненна да польск. śpieńзлучэнне, запанка’, параўн. шпо́нка ‘драўляны шып, якім замацоўваюцца дошкі (Ян.), што, хутчэй за ўсё, звязана з ням. Spahn ‘трэска’. Няясна, магчыма, вынік налажэння семантыкі розных па паходжанні слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суто́ка ’месца зліцця дзвюх рэк’ (Нас., Ласт., Некр. і Байк., Гарэц.), суто́кі ’тс’, ’лінія сутыкнення, мяжа’ (ТСБМ), ’месца, дзе сыходзіцца многа ручаёў’, ’наогул — вузел, напрыклад, дарог’ (Мядзв.), ’месца зліцця дзвюх рэк’ (Варл.), сюды ж, відаць, і сото́казлучэнне, стык (драўляных рэек і пад.)’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.), суто́к (гл.), укр. дыял. суто́ка ’месца зліцця дзвюх рэк’, рус. суто́к ’тс’, польск. Santoka (тапонім), чэш. soutok, sútok, на падставе якіх рэканструюецца прасл. *sǫtokъ, *sǫtoka < *sǫ‑ і *tokъ (Фасмер, 3, 811; Борысь, 94). Звяртаецца ўвага на ўжыванне формы ж. р. ад кораня выключна ў беларускай мове для “воднай” тэрміналогіі, параўн. ато́ка, выто́ка, зато́ка, прато́ка, суто́ка і пад. (Пацюпа ў Станкевіча, Язык, 1189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ніт 1, ‑а; мн. ніты́, ‑о́ў; м.

Металічны стрыжань, які мае на адным канцы галоўку, а на другім — разьбу, на якую накручваецца гайка; болт.

ніт 2, а́; мн. ніты́, ‑о́ў; м.

1. Злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку для падымання нітак асновы. Укідаць аснову ў ніты.

2. Спосаб ткання, ад якога залежыць від перапляцення ніцей у тканіне. А пасадзі .. [Алёну] за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размяшчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размяшчаць — размясціць і стан паводле знач. дзеясл. размяшчацца — размясціцца.

2. Спец. Месца, якое займае пэўнае вайсковае злучэнне. Брыгада прарвала варожую абарону, глыбока ўклінілася ў размяшчэнне немцаў. Мележ.

3. Парадак, сістэма месцазнаходжання каго‑, чаго‑н. Размяшчэнне атамаў у малекулах. □ Разам з настаўнікамі аглядаем старэнькі школьны будынак, сцены якога нямала пабачылі на сваім вяку. Тут захавалася ранейшае размяшчэнне: доўгі калідор, паабапал якога два пакоі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каламазь ’мазь з дзёгцю, смалы і солі для змазвання калёс’ (БРС, ТСБМ, Др.-Падб.), коламазь (Гарэц.; барыс., Сл. паўн.-зах.). Статус слова не вельмі ясны: у гаворках яно прадстаўлена слаба, звычайна для гэтай рэаліі ўжываецца каланіца. Укр. коломазь ’дзёгаць, які збіраецца на восях; наогул дзёгаць і мазь для колаў’, рус. (ярасл., дан., ніжнегар. і інш.) коломазь ’мазь для колаў’, (рыльск., судж., кур., разан.) ’дзёгаць з пылам на козлах’, польск. дыял. kolomaź ’мазь для колаў’, чэш. і ст.-чэш. kolomaz, дыял. kolomàz, славац. kȍlomaz, славен. kolomaz, серб.-харв. kolomaz (RJA, 5, 212, адзначае, што ў адным са старых слоўнікаў была заўвага, што гэта рускае слова). Магчыма і прасл. злучэнне kolo‑maz‑, род лексемы няясны, параўн. Махэк₂, 270.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)