Га́маць дзіцячае ’есці’ (БРС, Нас., Шат., Касп.), га́мкаць ’тс’ (Нас.). Укр. га́мати, гамкати ’тс’, рус. га́мать, га́мкать. Утварэнне ад выклічніка гам! (які перадае тую ж семантыку — ’есці’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пае́сці, пае́м, паясі́ пае́сць; паядзі́м, паясце́, паяду́ць; пае́ў, -е́ла; пае́ш; пае́дзены; зак.

1. гл. есці.

2. чаго і без дап. З’есці трохі.

П. перад дарогай.

3. каго-што. З’есці без астатку.

Вусень паеў усё лісце.

4. што. Сапсаваць, грызучы, кусаючы.

Шашаль паеў дрэва.

|| незак. паяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясма́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае прыемнага смаку. Сяргею хацелася есці, але ўсё, што стаяла на стале, было, здаецца, перасоленым, недавараным і такім нясмачным, што нават расло ў роце. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уракну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і урачы. А сакрэты былі такія, што ў Грыбка цяліцу нехта ўракнуў, і яна ні есці, ні піць не бярэ. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заба́ць, зо́баць ’кляваць’ (Нас.). Рус. дыял. зо́бать ’кляваць, есці, грызці’, укр. дыял. зоба́ти (Грынч.), польск. dziobać, дыял. zobać ’кляваць’, чэш. zobati, славац. zobať, славен. zóbati ’тс’, серб.-харв. зо̀бати, балг. зобам, макед. зобаесці зерне’. Ст.-слав. позобати, озобати, изобати. Ст.-рус. зобатиесці’. Адназоўнікавы дзеяслоў з суфіксам ‑а‑ць ад наз. зоб (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́базіцьесці павольна, не адчуваючы смаку, перабіраючы, нехаця’ (Бір. Дзярж.). Укр. уманск. ли́бати ’паволі плесціся’, бойк. ’неахвотна лаешся’, ’глытаць’, балг. хаскаўск. либам ’капрызна, неахвотна есці’ і г. д. — гл. лы́баць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

1. Есці, падмацоўвацца ежай. З гора забыўся, што трэба есці. Але я не стаў сілкавацца. Сабаленка. Антося наліла ў міску капусты, паставіла на стол і запрасіла Грышу: — Сілкуйся з дарогі, дзіцятка. Пальчэўскі. Алесь злез з воза і са здзіўленнем убачыў, што і яго Гняды таксама сілкуецца аўсом. Чарнышэвіч.

2. Спец. Атрымліваць адкуль‑н. што‑н. неабходнае для нармальнага дзеяння, функцыяніравання. Лямпы сілкуюцца ад паходнай электрастанцыі.

3. Зал. да сілкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыру́пець, ‑піць; безас. зак.

Разм.

1. Стаць неабходным, спатрэбіцца. Дзядзьку майму, Антонію Плахінскаму, прырупіла гэтым часам прыняць да Юзі зяця. Гарэцкі. Каму прырупіць, дык вочы пралупіць. Прымаўка.

2. Захацецца. Прырупіла есці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Спрабаваць на смак; каштаваць. Пірагом запах хлеб — хто яго спытваў калі, той пірог. Лобан. // Есці. — Я даўно сала не спытваў, — сказаў тужліва Міхалючок. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́мсаць ’комкаць’ (ТС). Да комкаць] (гл.). Укр. кімса ’кусок’, рус. комсать ’рэзаць, крэмзаць; хутка есці’, комса ’кусок’, польск. komsać ’хутка есці’. Паралелі маюць надзейны паўднёваславянскі адпаведнік: серб.-харв. кдмсати ’прагна есці’. Прасл. komsati (не konvbsati, бо апошні ператварыўся б у *komxati) адпавядае старым інтэнсіўным дзеясловам на ‑sati (гл. SP, 1, 51–52). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)