калья́н, ‑а, м.

У некаторых народаў Усходу і Афрыкі — курыльная прылада, у якой тытунёвы дым ачышчаецца, праходзячы праз ваду. Энрыка прыносіў і клаў на стол па загаду «свайго шэфа» папкі фатаграфічных здымкаў і распалены кальян, вывезены італьянцам калісьці з Афрыкі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыбу́к, ‑а, м.

1. Трубкападобны стрыжань курыльнай люлькі, праз які курэц уцягвае дым тытуню. Дзядзька не выпускаў з рота цыбука люлькі. Сачанка.

2. Сцябло. Цётка Проска паліць у печы, парыць у вядзёрным чыгуне тытуневыя цыбукі. Васілевіч.

3. Спец. Вінаградны чаранок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пурга́ ’завіруха, мяцеліца’ (ТСБМ; ЛА, 1; Бяльк.; ТС). З рус. пурга́ ’тс’, што выводзяць з карэл. purgo ’тс’, фін. purku ’тс’, параўн. ханты purkeдым’ (Фасмер, 3, 408), фін. purkaa ’выліваць; разбіраць; распускаць (напр., косы)’ і пад. (Чарных, 2, 84). Далейшыя збліжэнні гл. Анікін, 458 (з уральск. purkl ’мяцеліца’, ст.-цюрк. bor ’бура’ і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смы́жыць ‘цягнуць; цягацца па свеце, мыкацца’ (Ласт.), ‘гатаваць ежу’ (Жд. 3), ‘курыць’ (Яўс.). Калі прыняць за зыходнае значэнне ‘курыць’, то, хутчэй за ўсё, суадносіцца з прасл. *smyzъ (гл. наступнае слова), што працягвае і.-е. *smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼ ‘туман, дым’ (гл. ЭССЯ, 8, 46). Нельга выключыць таксама ўплыў гукапераймальных слоў тыпу цмыг, цмыгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азары́цца, ‑рыцца; зак.

1. Ярка асвяціцца; стаць агністым. Усё навокал азарылася веснавым святлом. □ Неяк адразу ноч азарылася чырвоным полымем, а над ім падымаўся ўгору дым. Асіпенка.

2. перан. Ажывіцца, павесялець. Твар азарыўся радасцю.

3. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Шчыльна абхінуць, укрыць чым‑н. Стоцкі ўжо захутаў галаву ў жорсткую інтэрнацкую коўдру, маўчаў. Карпюк. Маёр паправіў на хлопчыку коўдру, захутаў.. дачку. Даніленка. // перан. Абвалачы (пра хмары, дым і пад.). Неба захутала суцэльная нерухомая хмара. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́цца I несов., страд. сла́ться; см. слаць I

сла́цца II несов.

1. стла́ться, простира́ться;

2. (распространяться) стла́ться;

чо́рны дым сла́ўся па бало́це — чёрный дым стла́лся по боло́ту;

3. разг. (готовить постель) стла́ться;

с. ў спа́льні — стла́ться в спа́льне;

4. страд. стла́ться; см. слаць II;

лі́стам с. — ме́лким бе́сом рассыпа́ться; лебези́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дымі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпускаць дым; дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму. Да прыстані па рацэ ідзе пасажырскі параход. Ён густа дыміць, папераджальна гудзе і грыміць лопасцямі вінта ў вадзе. Галавач. Святла нідзе не было, толькі ў адзінокім доме дыміла газніца з меднай гільзы, а людзей была поўная хата, як зачыніць. Няхай. // Прапускаць дым праз шчыліны (пра печ, комін і пад.). Печ дыміць. □ Гудзе, падвывае вецер. Буржуйка спалохана ўсхліпвае, дыміць. Асіпенка.

2. чым і без дап. Курыць, пускаючы многа дыму. Сцяпан сядзеў за сталом і дыміў папяросай. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Зблытаць, пераблытаць. Паблытаць дрот. □ Так і хацелася абняць [дзеда] і, жартуючы, паблытаць яго сівую бародку. Рылько.

2. Прыняць адно за другое. Я гэты ціхі дым на смак і навобмац[а]к ведаю, Яго я ні з чым не паблытаю. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.

1. Выдаліць моцным струменем, плынню паветра. Вятры выдзьмулі пясок на ўзгорках. Выдзьмуць дым скразняком. □ Вецер выдзьмуў з нечай цыгаркі зыркія іскрынкі, падхапіў іх і разнёс. М. Стральцоў.

2. Вырабіць што‑н. шляхам выдзімання (у 2 знач.). Выдзьмуць бутлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)