На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр. на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́цца ’напрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́ды ’дрэнны’ (маст., Сцяшк. Сл.), зах.-укр. ле́дий ’тс’, польск. жэшаўск. lady ’абы-які’. Відавочна, з польск. мовы, дзе лексема з’яўляецца другасным прыметнікам ад lada ’абы які’, якое ўспрымалася як прыметнік ж. р. (Слаўскі, 4, 22).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капца́н ’неахайны чалавек, замухрышка’, ’дрэнны майстар’ (Мал.; стаўбц. Жыв. сл.), капцоны ’лахманы, абарванае адзенне’ (Нас.), капцанавата ’беднавата’ (К. Чорны). Запазычана з ідыш: kabzen, kápcən ’жабрак, бядняк’ < іўрыцк. qabṣān ’жабрак, старац’ (Фасмер, 2, 188; Слаўскі, 2, 51; ЕСУМ, 2, 380).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Такі́-сякі́ ’нядобры, нікчэмны; некаторы’; ’нейкі’ (ТСБМ, Нас.), такі́‑гэткі (пра чалавека з заганамі) (Варл.). Гл. такі, сякі, гэты, перанос ’такі’ > ’дрэнны’ грунтуецца на эўфемізацыі, параўн. балг. такъ́в ’такі’ і ’дрэннай якасці’, серб. та̏кши ’горшы’, параўн. Огледна св., 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нява́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае, вялікага значэння; малазначны. Многа каму здавалася тое, што.. [танкісты] робяць цяпер, няважным, амаль непатрэбным. Мележ.
2. Не зусім добры; дрэнны. Няважны настрой. □ Часамі Лабановічу здавалася, што школа адстае, што вынікі дасягнуты нязначныя, і што, наогул, ён няважны настаўнік. Колас. Няважныя, зусім благія справы. Без вестак палкаводзец не ваяка. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нягі́дны ’дрэнны, шкодны’ (Касп.), ’чорт, нячысцік’: «Нябожчыца Міхасіха бачыла нявіднага» (Гарэцкі), сюды ж нягоднік ’нягоднік’ (Касп.). Украінізм? Параўн. укр. негідний ’няварты, паганы, агідны, брыдкі’, негіднік ’нягоднік’, аднак геаграфія слова пярэчыць такому дапушчэнню. Відаць, кантамінацыя нягодны і агідны (гл. агіда, гідзіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суда́чыць ’гаварыць, гаманіць’ (Сл. ПЗБ), ’абгаворваць’ (Сержп. Прымхі). Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна запазычанне з рус. суда́чить ’гаманіць, абмяркоўваць’; хутчэй ад *судакаць, суадносным з судзіць, гл.; параўн. рус. суда́каць ’тс’ (выводзіцца з суда́к ’дрэнны суддзя’, гл. Праабражэнскі, 2, 413; Фасмер, 3, 795).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ляда́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кволы, хілы; нядужы, слабы. За возам, навязаная на повад, брыла лядашчая карова .. падобная на шкілет. Лупсякоў. // Дрэнны, нягодны. [Банадысь:] «Ці няма ў вашым сяле краўца якога, хоць лядашчага?». Крапіва.
2. Стары, струхлелы; збуцвелы. Некалі на выгане пад вярбой стаяла .. лядашчая хатка. Грамовіч. Лядашчая вопратка слаба грэла.. і Людміла Лаўраўна, уздыхаючы, няспынна тупала, пляскала рукамі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незайздро́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не адчувае зайздрасці да каго‑н. [Кум:] — Я чалавек незайздросны. І нікому ніколі я не зайздросціў. Чорны.
2. Які не выклікае зайздрасці; дрэнны, няважны. Незайздросны лёс. Незайздроснае становішча. □ Надзя.. ледзь стрымлівала сябе, каб не зарагатаць на ўвесь вагон над незайздроснымі прыгодамі новаспечанага камерсанта. Лынькоў. Стараста акінуў вачыма нашу незайздросную старую хату з акенцамі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)