арэ́шына, ‑ы, ж.
1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, на якім растуць плады, вядомыя пад назвай лясных арэхаў; ляшчына. Хусцінка белая мільгнулася і знікла Паміж арэшын. Панчанка. Тонкая арэшына сагнулася і зашастала па лісці. Бажко.
2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пека́н, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Дрэва сямейства арэхавых з масляністымі пажыўнымі пладамі і каштоўнай драўнінай; амерыканскі арэх. / ‑у. у знач. зб. Зараснікі пекану.
2. ‑а. Ядомы плод гэтага дрэва ў выглядзе арэха.
3. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мангль, ‑я і ‑ю, м.
1. ‑я. Трапічнае дрэва, якое расце на ілістых берагах і мае спецыфічныя паветраныя карані, што ідуць ад ствала і галін у глебу. / ‑ю, у знач. зб. Зараснік манглю.
2. ‑ю, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
[Фр. mangle, ісп. mangle ад малайск. mangi-mangi.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сты́ракс, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Дрэва трапічных і субтрапічных краін, у смале якога знаходзяцца пахучыя рэчывы.
2. ‑у. Драўніна такога дрэва, а таксама пахучы бальзам, які атрымліваецца з розных відаў гэтага дрэва і выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.
[Грэч. styrax.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзелавы́ в разн. знач. делово́й;
~вы́я су́вязі — деловы́е свя́зи;
~ва́я кры́тыка — делова́я кри́тика;
~вы́я лю́дзі — деловы́е лю́ди;
~вы́я папе́ры — деловы́е бума́ги;
~ва́я драўні́на — спец. делова́я древеси́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ты́мбер ‘чатырохметровая часаная хваёвая калода’ (ТС), ты́мбры ‘фляксоны, дубовыя бярвенні рознай даўжыні і таўшчыні, якія ідуць на пабудову мастоў’ (навагр., Нар. лекс.), зборн. ты́нбра ‘тоўстае бярвенне, абчэсанае з чатырох бакоў’, ты́нбрына ‘адно бервяно’ (ТС). Запазычана праз польск. tymbry ‘кароткія брусы (пры гандлі драўнінай)’, параўн. timbersy ‘рэбры каркасу ў лодцы’, з англ. timber ‘будаўнічы матэрыял’, ‘бервяно, бэлька’, якое са ст.-англ. timber ‘збудаванне’, ‘будаўнічы матэрыял’, ‘лес, драўніна’, што ўзыходзіць да прагерм. *temran (параўн, ст.-фрыз. timber ‘лес, драўніна’, ст.-в.-ням. zimbar ‘жыллё, хаціна’, ням. Zimmer ‘пакой’). Стараанглійскі дзеяслоў timbran, timbrian быў асноўным для значэння ‘будаваць’ (Online Etymology Dictionary. Рэжым доступу: http://www.etymonline.com./index.php; 01.06.2010 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ясака́р, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Вялікае дрэва сямейства вярбовых з цёмна-шэрай карой, разнавіднасць таполі; чорная таполя. Ля вокан шумяць ясакары. Калачынскі. / ‑у, у знач. зб. Зараснікі ясакару. Лес з ясакару.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясакару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плата́н, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Вялікае дрэва сямейства платанавых з зеленавата-шэрай карой і шырокімі лісцямі. Іду між кедраў і платанаў, На іхні рост дзіўлюся я. Броўка. Платан прыкрываў амаль усю прыбярэжную касу халаднаватым ценем. Хомчанка.
2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
[Лац. platanus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Луці́ца ’сасна з тонкай абалонкай, моцнае бервяно з якой мае тонкія валокны’ (Маш.; лоеў., Мат. Гом.), ’лаза’, ’драўніна без сучкоў’ (Ян.). Укр. кіеўск. лути́ця ’малады слой дрэва, які знаходзіцца адразу пад карой’, жытом. лути́ця, лути́чина, лутичі́на ’стрыжань сасны ці елкі’, ’смалістая сасна або яліна’ (ЛАПП). Да лут 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўдзел́а драўніна, якая часткова ідзе на будаўніцтва, часткова на дровы’ (Інстр. II), паўдзелавы лес ’лес другога гатунку’//паўстрой (Мат. Гом.). Да паў- (гл.) і дзела ’справа, рамяство, мастацтва’, роднаснае да літ. daile ’тс’, параўн. ст.-слав. др’кводіло ’цясляр’. Тут у слова ‑дзела семантычны перанос: ’справа, рамяство’ > *матэрыял, з якім работнік працуе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)