шчалачы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Спец. Дабаўляць у што‑н. шчолак ці шчолач. Шчалачыць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́круціць, -кручу, -круціш, -круціць; -кручаны; зак., што.

1. з чаго. Выняць круцячы.

В. лямпачку.

2. Сціскаючы кручэннем, выдаліць ваду.

В. выпаласканую сарочку.

3. Тое, што і высвідраваць.

В. дрылём дзірку.

4. Вывіхнуць, вывернуць (разм.).

В. руку.

|| незак. выкру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акуну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Апусціць у вадкасць на кароткі час.

А. у ваду галаву.

|| незак. акуна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. акуну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; незак. акуна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлябта́ць, хлябчу́, хле́бчаш, хле́бча; хлябчы́; незак., што.

1. Піць, чарпаючы вадкасць языком (пра некаторых жывёлін).

Кот хлебча малако.

2. Піць прагна, у вялікай колькасці (разм.).

Х. ваду.

Х. гарэлку.

|| зак. вы́хлебтаць, -бчу, -бчаш, -бча; -бчы; -бтаны.

|| наз. хлябта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяку́чы, -ая, -ае.

1. Вадкі, здольны цячы.

Цякучыя і сыпучыя целы.

2. Які працякае, дзіравы.

Цякучае вядро.

3. Які знаходзіцца ў руху; праточны (пра ваду).

4. перан. Які часта мяняецца; непастаянны, няўстойлівы.

|| наз. цяку́часць, -і, ж. (у 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашчалача́ць ’пусціць ваду з сябе (пра кісель, кашу)’ (КСП). Ад шчолак ’вадкае ў страве’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шабулды́х, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шабулдыхнуцца і шабулдыхнуць. У яму, дзе зімавала бульба, набегла вада. Косцік ішоў, паслізнуўся на гліне і — шабулдых у ваду. С. Александровіч. [Рыбак:] — Падцягнуў.. [шчупака] да берага, хацеў рукамі ўхапіць, ды не ўтрымаўся і — шабулдых у ваду! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плюхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Плюхаючы, выліць што‑н. Выплюхаць ваду з бочкі. // Зрасходаваць, выкарыстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павычэ́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вычарпаць, выбраць за некалькі прыёмаў усё, многае. Павычэрпваць ваду з калодзежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыці́ць, сычу, сыціш, сыціць; незак., што.

Падсалоджваць ваду, квас мёдам і пад.; настойваць мёд на чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)