хлябта́ць, хлябчу́, хле́бчаш, хле́бча; хлябчы́; незак., што.

1. Піць, чарпаючы вадкасць языком (пра некаторых жывёлін).

Кот хлебча малако.

2. Піць прагна, у вялікай колькасці (разм.).

Х. ваду.

Х. гарэлку.

|| зак. вы́хлебтаць, -бчу, -бчаш, -бча; -бчы; -бтаны.

|| наз. хлябта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)