Лось1буйная дзікая жывёліна з лапатападобнымі рагамі, Alces alces’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Яруш., ТС, Сл. ПЗБ), лусь, лэсь (Дразд.). Укр., рус. лось, польск. łoś, в.-луж. łós, чэш., славац. los. Паўн.-прасл. olsь ’тс’, і.-е *ol‑kʼ‑is: ст.-ісл. elgr, швед. älg, ст.-в.-ням. ëlho, ëlaho, ст.-англ. eolh, лац. alcēs, ст.-грэч. ἄλκη ’лось’, ст.-інд. ŕ̥śyas ’самец антылопы’, памір. rus ’каменны баран’. Паводле асновы — роднаснае да алень (Фасмер, 2, 522; Слаўскі, 5, 215–216).

Лось2 ’грыб пеўнік стракаты, Sarcodon imbricatus (Fr.) Karst.’ (Серж. Грам.; маладз., Янк. Мат.; уздз., Нар. словатв.; ТС; віл., Сл. ПЗБ). Да лось1. Названа паводле афарбоўкі і касматасці шапачкі грыба, падобных да шэрсці лася. Сюды ж лосёў грыб ’рагацік жоўты, Clavulina cristata Schroet.’ (ТС). Матывацыя — падабенства формы грыба і рагоў лася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аро́л, арла, м.

1. Буйная драпежная з загнутай дзюбай птушка, якая жыве пераважна ў гарыстых або стэпавых мясцовасцях. Стэпавы арол. Арол-беркут. Белы арол. □ За вагонам вагон Мчыцца змеем ліхім.. Так ні конь, ні алень, Ні арол не ляціць. Колас. Арлу з савою не па дарозе. Прымаўка. Над пешым арлом і сарока з калом. Прымаўка.

2. перан. Пра чалавека мужнай прыгажосці, адважнага, удалага, смелага. [Дзед:] — Зірні толькі, што за арол! Колас. — Ты вунь глянь на арлоў сваіх, — паказвае.. [Краўцоў] Ігнату на хлапцоў. Кавалёў.

•••

Двухгаловы арол — малюнак (фігура) арла з дзвюма галовамі на дзяржаўным гербе царскай Расіі.

Глядзець арлом гл. глядзець.

Ляцець арлом гл. ляцець.

Хадзіць арлом гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фра́кцыя 1, ‑і, ж.

1. Уст. Група людзей, аб’яднаных прафесійнымі, цэхавымі інтарэсамі.

2. Арганізаваная група членаў палітычнай партыі, якая праводзіць яе палітыку ў парламенце, органах мясцовага самакіравання або ў іншых арганізацыях.

3. Частка палітычнай партыі, якая не згодна з генеральнай лініяй партыі і выступае з сваёй уласнай платформай; антыпартыйная групоўка.

фра́кцыя 2, ‑і, ж.

Спец.

1. Частка сыпучага або кускавога цвёрдага рэчыва або група блізкіх па якой‑н. прымеце рэчываў, выдзеленых дробнай перагонкай з чаго‑н. (раздробленага матэрыялу, вадкасці, раствору і пад.). Фракцыя нафты.

2. Частка зярністага матэрыялу, выдзеленая пры сартаванні чаго‑н. Буйная фракцыя пяску, Дробныя фракцыі шчэбеню.

3. Састаўная частка глебы, пароды. Фракцыя грунту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́ва, ‑ы, ж.

1. Буйная свойская жывёліна, якая дае малако; самка быка. Малочная карова. Дойная карова. □ Прама перада мною каля маладой сасны.. скубла траву чорная карова з белымі плямамі. В. Вольскі. Выгадавалася з лысенькай цялушачкі слаўная карова. Якімовіч. // Самка некаторых народ буйной рагатай жывёлы (лася, аленя, зубра). Найчасцей сустрэне [Алежка] там ласёў, цэлую іх сям’ю: самца ў гордай кароне рагоў, карову з цялушкай — пасуцца ў драбналессі. Вышынскі.

2. Разм. зневаж. Пра тоўстага, нязграбнага чалавека (звычайна пра жанчыну). — А ну, варушыся, карова! Лынькоў.

•••

Марская карова — вымерлае воднае млекакормячае атрада сірэн.

Дойная карова — пра крыніцу матэрыяльных даброт, якой можна несумленна карыстацца ў асабістых мэтах.

Як карова языком злізала каго-што — хутка і бясследна знік, як і не было.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фигу́ра

1. в разн. знач. фігу́ра, -ры ж.;

геометри́ческие фигу́ры геаметры́чныя фігу́ры;

ритори́ческая фигу́ра лит. рытары́чная фігу́ра;

фигу́ры вы́сшего пилота́жа ав. фігу́ры вышэ́йшага пілата́жу;

кру́пная полити́ческая фигу́ра перен. буйна́я паліты́чная фігу́ра;

представля́ть собо́й жа́лкую фигу́ру уяўля́ць сабо́й нікчэ́мную фігу́ру;

2. (телосложение, осанка) фігу́ра, -ры ж.; по́стаць, -ці ж.;

у неё стро́йная фигу́ра у яе́ стро́йная (згра́бная) фігу́ра (по́стаць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

край¹, -ю, мн. краі́, краёў, м.

1. Гранічная лінія, канечная частка чаго-н.

К. услона.

Наліць вядро да краёў.

2. Вобласць, мясцовасць, што вылучаюцца па якой-н. прымеце.

Родны к.

Партызанскі к.

К. блакітных азёр.

Яго бачылі ў нашых краях.

3. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

Прыморскі к.

Пярэдні край — перадавыя пазіцыі.

Біць (ліцца) цераз край — праяўляцца з вялікай сілай.

З краю ў край, ад краю да краю; з краю да краю — па ўсіх напрамках.

Канца-краю не відаць — пра тое, чаго вельмі многа.

Краем вока — мімаходам, вельмі кароткі час (бачыць каго-, што-н.).

Краем вуха — няўважліва, урыўкамі (слухаць каго-н.).

Край свету — вельмі далёка.

На краі магілы (гібелі) — у непасрэднай блізкасці са смяртэльнай небяспекай (быць, знаходзіцца).

Хапіць цераз край — зрабіць або сказаць што-н. недарэчнае, лішняе.

|| памянш. краёк, крайка́, мн. крайкі́, крайко́ў, м.

|| прым. краявы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.) і краёвы, -ая, -ае (да 3 знач.).

К. з’езд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лічма́н1 ’ордэн’, ’медальён’ (Ян., Растарг.), лічба́н ’манета ў прывесках на каралях’ (Нас.). Укр. личма́н ’старэйшы пастух авечак’, ’буйная металічная аздоба, якую жанчыны носяць на шыі’, рус. новарас. ли́чман ’старэйшы пастух авечак’, перм. ’чалавек з крупным тварам’, бран. ’жэтон’, зах.-бран. ’ордэны, медалі’, курок., арханг. ’вельмі дробная манета’. Фасмер (4, 242–243) мяркуе, што ўкр. і рус. лексемы запазычаны з польск. liczman ’металічная бляха, пры дапамозе якой лічылі’, ’металічная бляшка, якая замяняе капейкі ў гульні’, ст.-польск. ’рахункавод’ — а гэта (ад liczyć ’лічыць’) можа быць частковай калькай лац. calculus ’каменьчык для лічэння’. Да лічы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ман гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54). Трубачоў (Эт. сл., 15, 85) прасл. ličьmanъ выводзіць з likъ, ličiti > лічы́ць (гл.). Суфікс ‑man‑ да і.-е. *‑men‑.

Лічма́н2 ’чалавек з тварам у высыпцы і струпах’ (М. Шаховіч, в. Сакі (бельск., ПНР) // Наша ніва. № 16. 1978. С. 4) — у выніку пераносу семантыкі лічма́н1 ’круглыя металічныя манеты, якія падобны да струпоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фігу́ра, -ы, мн. -ы, -гу́р, ж.

1. У геаметрыі: частка плоскасці, абмежаваная замкнутай лініяй, а таксама наогул сукупнасць размешчаных пэўным чынам пунктаў, ліній, паверхней і цел.

2. Комплекс рухаў пры выкананні чаго-н. (у танцы, пры катанні на лыжах і пад.).

Першая ф. кадрылі.

3. Постаць чалавека або жывёлы ў скульптуры, жывапісе.

Скульптурная ф.

4. Пра чалавека (звычайна невядомага, незнаёмага ці кепска бачнага).

У цемнаце прайшлі тры фігуры.

5. Целасклад, а таксама знешнія абрысы, формы чалавека.

Дзяўчына з прыгожай фігурай.

6. перан. Пра чалавека як носьбіта якіх-н. якасцей, уласцівасцей.

Буйная палітычная ф.

Раней ён быў вялікай фігурай.

7. У шахматах: кароль, ферзь, ладцзя, слон і конь.

8. У гульні ў карты: старшая ігральная карта — валет, дама, кароль, туз.

9. Моўны зварот, стылістычны прыём, які надае мове асаблівую выразнасць.

Рытмічныя фігуры.

|| памянш. фігу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 3 і 5 знач.).

|| прым. фігу́рны, -ая, -ае (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шып 1, ‑а, м.

1. Востраканцовы цвёрды выступ, нарасць на целе ў некаторых жывёл.

2. Невялікі выступ на падэшвах спартыўнага абутку, колах, гусеніцах аўтамашын, трактароў і пад., які садзейнічае счэпліванню з глебай, служыць для лепшага ўпору пры руху. Скрут з Балашам адправіліся да горкага хрыбта. Узброіліся зусім па-зямному — альпенштокамі, апранулі чаравікі з вострымі шыпамі. Шыцік.

3. Спец. Канцавая частка вала, якой ён абапіраецца на падшыпнік; цапфа.

шып 2, ‑а, м.

Буйная прамысловая рыба сямейства асятровых, якая водзіцца ў Чорным, Азоўскім, Аральскім і Каспійскім марах.

шып 3, ‑у, м.

Тое, што і шыпенне. Вясною той, уначы, — а бачылі тое жыхары з Міра, Нясвіжа, .. — з шыпам і свістам прамчаў па небе агнявы змій з доўгім зыркім хвастом. Караткевіч. Ходзіць — нос па ветру носіць: — Тут нядобра, дрэнна там! — Шып яе змяінай злосці Даўся ў знакі батракам. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыгрбуйная драпежная жывёла Panthera tigris, Felix tigris’ (ТСБМ, Нас.), ‘люты звер’ (Ласт.), ты́гра, тыгры́ца ‘тыгрыца’, перан. ‘злая жанчына’ (Байк. і Некр.), ты́г(а)р, ты́гра ‘Felix tigris’ (Некр. і Байк.), ты́гр(ыс) ‘тс’ (Пятр.), ст.-бел. тигрисъ ‘тс’ (ГСБМ). Параўн. укр. тигр, рус. тигр, рус.-ц.-слав. тигръ, ст.-слав. тигръ ‘тыгр’ (у Супрасльскім рукапісе: рѣка тигрьска ‘рака Тыгр’), якое ўзыходзіць да с.-грэч. τίγρις ‘тыгр’, апошняе было запазычана з нейкай авестыйскай лексемы, роднаснай ст.-перс. tiɣri‑ ‘страла’, tiɣra‑ ‘востры’ < і.-е. *(s)tei̯g‑ ‘калоць, басці’, ‘завостраны’ (Фасмер, 4, 56; Сной₂, 763; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 564). У сучасных славянскіх мовах назвы гэтай жывёлы былі запазычаны з ням. Tiger ці з франц. tigre, якія ўзыходзяць да лац. tigris ‘тс’ (Сной, Фасмер, там жа; Махэк₂, 663; Арол, 4, 70). Ст.-бел. тигрисъ (тикгрисъ) ‘тыгр’ (1517 г.) запазычана са ст.-польск. tygris ‘тс’ у XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 144), што захавалася ў суч. польск. tygrys ‘тс’. Форма тыгра ‘тс’ (Я. Колас, М. Гарэцкі, гл. Каўрус, Словаклад) і адпаведныя дыялектныя формы ўтвораны паводле мадэлі сябра, майстра, Пётра, каб пазбегнуць неўласцівага народнай мове спалучэння зычных на канцы слова (Станкевіч, Язык, 781).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)