ой і ой-ой-о́й, выкл.

1. Выражае спалох, здзіўленне, боль.

2. Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам з займеннымі словамі «як», «які» (разм.).

Жылося ой як цяжка.

Нялёгка было, ой нялёгка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падла́дзіць, -ла́джу, -ла́дзіш, -ла́дзіць; -ла́джаны; зак., што.

1. Падагнаць адно да другога.

П. вось да калёс.

2. Падрамантаваць.

П. боты.

3. Настроіць музычны інструмент на пэўны лад.

П. балалайку.

|| незак. падла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Згарнуць усё, многае.

П. хусткі.

2. Зрабіць скручваннем многа чаго-н. (разм.).

П. папяросы.

3. Згортваючы, сабраць у адно месца ўсё, многае.

П. збожжа ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Адно́ш ’і, і сапраўды’ (Кліх) да адно ж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спаўзці́ся, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; спо́ўзся, спаўзла́ся, -зло́ся; зак.

Паўзучы, сабрацца ў адно месца.

Мурашкі спаўзліся да пня.

|| незак. спаўза́цца, -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца.

|| наз. спаўза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туз, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Старшая ў кожнай масці ігральная карта вартасцю ў адно ачко.

Хадзіць з туза.

Бубновы т.

2. перан., чаго або які. Багаты чалавек, высокапастаўленая, уплывовая асоба (разм.).

Фінансавыя тузы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разня́ць, -німу́, -німеш, -німе; -німі́; -ня́ты; зак., каго-што.

1. Аддзяліць адно ад другога; раз’яднаць.

Р. кулак.

2. Развесці ў бакі тых, хто б’ецца.

Р. забіяк.

|| незак. разніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разніма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднавясло́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адно вясло, абслугоўваецца адным вяслом. Аднавясловая лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панахіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Нахіліць адно за другім усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаргава́цца, -гу́юся, -гу́ешся, -гу́ецца; -гу́йся; незак.

1. Паслядоўна, па чарзе заменьваць адно другім; перыядычна паўтарацца.

2. У лінгвістыцы: заканамерна замяняцца адзін другім (пра гукі) у каранях або афіксах роднасных слоў або форм.

|| наз. чаргава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)