запі́ць 1, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑д’яце; заг. запі; зак., каго-што.

1. Выпіць што‑н. адразу пасля яды, пасля праглынання чаго‑н. Запіць лякарства. □ Хлеб падзялілі разам па кусочку, Сцюдзёнай запілі вадзіцай. Купала.

2. Разм. Справіць абрад заручын. Запіць нявесту.

запі́ць 2, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; заг. запі; зак.

Пачаць піць запоем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засе́яць 1, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.

1. Заняць пасевамі які‑н. участак зямлі. Засеяць поле пшаніцай. // Пасеяць, рассеяць якую‑н. культуру. Засеяць грэчку.

2. перан. Пакрыць, усеяць сабой якую‑н. паверхню. Неба засеялі зоркі. Навуменка. Лоб Ахтана засеялі кроплі буйнага поту. Алешка.

засе́яць 2, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак.

Пачаць сеяць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашарэ́ць, ‑эе; зак.

Разм.

1. Вылучыцца сваім шэрым колерам, паказацца (пра што‑н. шэрае). Дрэвы пачалі радзець, між стваламі зашарэла паласа берага. Мележ.

2. Пачаць шарэць; стаць шэрым. [Ліза] не заўважала, як зашарэла ноч і неба на ўсходзе пабялела. Чорны. // безас. Аб наступленні паўзмроку. Надвячоркам, як ужо добра зашарэла.., Галілей борздзенька саскочыў з печы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узгуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Пачаць вельмі бурна гуляць, захапіцца гульнёю; разгуляцца. Дзіця ўзгулялася. / у перан. ужыв. [Янка:] — У рацэ рыбе так узгулялася, што быццам у гаршку вада кіпіць. В. Вольскі.

2. перан. Дасягнуць у якім‑н. дзеянні значная сілы, інтэнсіўнасці. Узгуляўся вецер. □ Ой, жудасна-халодная Узгулялася зіма. Купала. Нібы вясною, узгулялася сонца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нуль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

1. Лічбавы знак «0», які абазначае адсутнасць велічыні (дабаўлены справа ад лічбы ўдзесяцярае яе).

2. Умоўная велічыня, адносна якой вызначаецца тэмпература чаго-н.

Дзесяць градусаў ніжэй за нуль.

3. перан. Пра нязначнага, нікчэмнага чалавека (разм.).

У навуцы гэты чалавек н.

Абсалютны нуль — самая нізкая магчымая тэмпература (-273,16 -273,15 °С).

Звесці да нуля — пазбавіць усякага сэнсу, значэння.

Нуль увагі на каго-што (разм.) — ніякай увагі.

Пачаць з нуля (разм.) — без папярэдняй падрыхтоўкі.

Стрыгчы пад нуль (разм.) — стрыгчы нагала.

|| прым. нулявы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пача́так¹, -тку, м.

1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.

П. жніва.

У пачатку восені.

П. навучальнага года.

Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).

2. Зыходны пункт, кропка.

У пачатку вёскі.

Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.). Браць п. (пачынацца).

3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.

Арганізуючы п.

Стрымліваючы п.

4. мн. -ткі, -ткаў. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.

Пачаткі дзяржаўнасці.

5. мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.

На калектыўных пачатках.

На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца (пра што-н. звітае, скручанае).

Вяроўка раскруцілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. скручанае).

Пакунак раскруціўся.

3. Вызваліцца ад чаго-н. наматанага, накручанага.

Раскруцілася цэлая шпулька нітак.

4. Пачаць круціцца з узрастаючай хуткасцю, сілай (разм.).

Кола раскруцілася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца ў дыяметры ад кручэння, свідравання.

Адтуліна раскруцілася.

6. перан. Дабіцца поспеху ў якой-н. справе, стаць вядомым, папулярным (разм.).

|| незак. раскру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распусці́цца, -пушчу́ся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца, разгарнуцца, пакрыцца лістамі (пра пупышкі, кветкі, лісты).

Распусціліся бярозы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расплесціся, развіцца (пра што-н. заплеценае).

Косы распусціліся.

3. Пачаць весці сябе непрыстойна; стаць недысцыплінаваным (разм.).

Распусціліся дзеці без бацькі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан.

Масла распусцілася на патэльні.

5. Разысціся, растварыцца ў вадзе.

У гарачай вадзе цукар хутка распусціўся.

|| незак. распуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распуска́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ацо́ўкнуцьпачаць кіснуць, быць нясвежым (пра малако)’ (Сцяц.), ацоўкнуць, сцоўкнуць (слонім., Арх. Бяльк.), ацоўклае ’якое пачало кіснуць, але яшчэ не скісла (малако)’ (Сцяц., Арх. Бяльк.), цоўклое і цаўклое (малако) (КСТ). Хутчэй за ўсё рэгіянальны наватвор ад соўкнуць ’сунуць, стукнуць, піхнуць’ (семантыка, звязаная з ’біць, стукаць, піхаць, сунуцца’, тыповая для назваў пракіслага малака, параўн. осовуватэ ’абрызглае (пра малако)’ (драг., Вешт., дыс., магчыма, ад соваць); да фанетыкі параўн. цок сок’, цыроп ’сіроп’ (Сцяшк.). Менш верагодна ад цоўт (цовт) ’від печыва’ (Сцеп., 169); адпаведныя яму словы ў іншых славянскіх мовах могуць мець значэнне ’грудка, камяк’, параўн. укр. цовта ’груда’, чэш. calta masla (на сценках посуду); пра іх паходжанне гл. Махэк₂, 80; Брукнер, 55, і асабліва Хінцэ, ZfSl, 8, 733; тады ацоўклае < ацоўтлае ’малако, якое зрабілася камянямі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.

1. што. Наступіўшы на што‑н., прыціснуць, прытрымаць. Бабуля прыступіла валёнкам гаручы квач, толькі копаць пайшла. Брыль.

2. Уст. Блізка падысці, падступіць да каго‑, чаго‑н. Войска прыступіла да самага горада. □ — Праўда? — гуртам прыступілі дзяўчаты да Адася. Калюга.

3. Пачаць што‑н., узяцца за што‑н. У галаве .. [рэдактара] было многа ўсякіх ідэй. Адна такая ідэя — прыступіць да выдання панямонскай газеты. Колас. У іншых месцах прыступілі ўжо да ворыва, сяўбы, а ў гэтай нізіне ўсё яшчэ збіралася вада з далёкіх ваколіц. Маўр. // Пачаць што‑н. рабіць, выконваць. Прыступіць да сваіх абавязкаў. □ Тады пайшоў сам Ксавэр Блецька. Ён смела і нахабна явіўся да Гальваса і адразу прыступіў да справы. Чорны. Пасля перапынку, дзесьці апоўначы, мы прыступілі да наступнай сцэны вяселля. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)