раско́л¹, -у, м.

1. гл. раскалоць.

2. Месца, па якім што-н. расколата або раскалолася; трэшчына.

3. перан. Раздзяленне каго-, чаго-н. на групы, часткі, абумоўленае наяўнасцю рознагалоссяў.

Р. у грамадстве.

4. Рэлігійна-грамадскі рух у Расіі, які ўзнік у сярэдзіне 17 ст., быў накіраваны супраць афіцыйнай царквы і закончыўся ўтварэннем стараверства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трыбу́на ‘ўзвышэнне для выступлення прамоўцы’, ‘месца, дзе праходзіць грамадская дзейнасць каго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘месца для выступоўца’ (Вруб.), трібу́на ‘тс’ (Бяльк.). Праз рускую ці польскую мовы запазычана з франц. tribune ці італ. tribuna, якое з с.-лац. tribuna ‘трон епіскапа’, а апошняе — з лац. tribūnal ‘вышэйшае, узнятае месца для абвяшчэння прамоў’, ‘трыбуна суддзі, правадыра’ < tribūnus ‘начальнік гарадскога квартала, які ў Старажытным Рыме называўся tribus ‘чыноўнік, народны трыбун’ (Чарных, 2, 262; Голуб-Ліер, 489; SWO, 1980, 779; ЕСУМ, 5, 634).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зерня на тое ж месца’; ’абстаўляць, вызначаць дарогу зімой’ (Нас.). Да вяха́ 1 (гл.). Параўн. таксама рус. прэйл. (Латв. ССР) ве́шить ’ставіць веткі, калі сеюць, абазначаючы вузкія палосы засеянага поля’, укр. вішити ’вяшыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відо́ка ’віднае з усіх бакоў, адкрытае, высокае месца’ (слаўг., Яшк.), драг. выдо́ка, на выдо́цэ ’асветленае, адкрытае месца’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да відок 1 (гл.). У сувязі з тым, што суфікс ‑ок (< окъ) з’яўляецца суфіксам Nomina agentis, а лексема відок — Nomen acti, на беларускай глебе атрымала канчатак ‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прагно́й 1 ’сітавасць (у драўніне)’ (ТС). Да прагніць з аблаўтам у корані.

Прагно́й 2 ’вір’ (брагін., Шатал.), прогнои ’багністая мясціна на балоце’ (ТС). Укр. прагнаі ’незамярзаючае месца на балоце, топкае месца’, прогноіна ’дрыгва’. Да прагніць з чаргаваннем галосных у корані. Адносна семантычнага пераходу ’вір’ — ’балота’ гл. Талстой, Геогр., 213.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́дзішча ’месца, дзе быў млын’ (Нас.), ст.-бел. прудище ’сажалка, высахлы ставок’; славен. prodíšče, серб.-харв. пру̏дшите ’рачны нанос’, балг. пръ́дище ’месца, дзе цякла рака і нанесла пясок і жвір’. Прасл. *prǫdiště, вытворнае ад *prǫdъ, гл. пруд 1. Гл. Бярнар, RÉS, 27, 31–40; БЕР, 5, 819–820.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустэ́льня ’адасобленае месца, пустка, пустыня’ (Нас., Бяльк.; Шат.), ’закінуты, занядбаны куток, месца толькі для пустынніка’ (Др.), ’вялікі будынак’ (Жд. 1), pustélnia ’вялікая і няўтульная хата’ (Варл.). Запазычана з польск. pustelnia ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 57), апошняе, паводак Банькоўскага (2, 966), наватвор Славацкага (1847) на базе pustelnik, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́быць ’перажыць, выцерпець; адысці з пэўнага месца’ (КЭС, лаг.; Шн., 2). Да быць ’знаходзіцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахтачы́на ’паніжанае месца’ (слонім., КЭС). Відавочна, лагтачына. Узнікла шляхам кантамінацыі лексем лагчына і лссгачына (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́цішча ’месца летняга адпачынку’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), ’кашара’ (Нар. лекс. Гом.). Да лета (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)