эдэ́м, ‑у, м.

1. Паводле біблейскага падання — краіна, дзе жылі Адам і Ева да іх грэхападзення; рай.

2. перан. Прыгожая мясцовасць; месца, дзе можна бесклапотна і шчасліва жыць. Сын кулака Юхім Кашлаты доўгія гады марыў аб шчаслівым жыцці, аб жыцці ў раі — эдэме. Кудраўцаў.

[Стараж.-яўр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гры́дніца, ‑ы, ж.

Гіст. Памяшканне пры княжацкім двары ў Старажытнай Русі, дзе жыла грыдзь або прымалі гасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баржо́м, ‑у, м.

Лекавая мінеральная вада, якая атрымала назву ад горада Баржомі, дзе знаходзяцца крыніцы гэтай вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беларускамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы асяроддзю, дзе ўжываецца беларуская мова. Данесці да беларускамоўнага чытача хараство рускай паэзіі. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гавары́льня, ‑і, ж.

Разм. неадабр. Пасяджэнне, зборышча, дзе замест спраў займаюцца пустымі размовамі. // Пустыя размовы. Займацца гаварыльняй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апсі́да, ‑ы, ДМдзе, ж.

Спец. Паўкруглы (радзей шматвугольны) выступ у сцяне хрысціянскіх царкоўных будынкаў; абсіда.

[Ад грэч. apsís (apsídos) — скляпенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтастра́да, ‑ы, ДМдзе, ж.

Прамая і шырокая шашэйная дарога для масавага і хуткага аўтамабільнага руху.

[Іт. autostrada.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўкаўня́, ‑і, ж.

Разм. Глыбокая яма для лоўлі ваўкоў; воўчая яма. // Месца ў лесе, дзе водзяцца ваўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўчая́гада, ‑ы, ДМдзе, ж.

Ядавітая кусцікавая расліна сямейства ваўчаягадавых з ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верало́мства, ‑а, н.

Парушэнне клятвы, дагавору; вераломныя паводзіны. Вераломства ворага. □ Дзе хітрыкі, ліслівасць — там і вераломства. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)