Гарбу́ша ’рыба гарбуша’ (БРС), укр. горбу́ша. Новае запазычанне з рус. горбу́ша ’рыба гарбуша’. У рус. мове гэта слова вядома ўжо ў слоўніках канца XVIII ст. Паводле Шанскага (1, Г, 130), гэта слова ў рус. мове з’явілася спачатку ў далёкаўсходніх дыялектах. Назва дадзена рыбе за вялікі горб, які вырастае ў самцоў. Гл. Шанскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лінь ’вельмі моцны тонкі канат’ (ТСБМ). Запазычана з рус. линь, якое з гал. lijn ’тонкая вяроўка’ (Слаўскі, 2, 498–499). Пры наяўнасці гэтага слова або рус. слова канат, граматычны род якога — мужчынскі, бел. лі́ня (гл. ліна) змянілася ў лінь ’вяроўка, пры дапамозе якой цягалі вуллі на дрэвы’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ’канат на пароме’ (Яруш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Астрано́с, остроно́с ’ёрш Acerina acerina Guld.’ (Крыв.). Складанае слова з остр‑ (гл. востры) і ‑нос (гл.). Аналагічнае слова, але для абазначэння іншай рыбы падае Даль. У форме остромыс (мазыр.) другая частка, відаць, мыс ’морда’ (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27); острому́с мае у замест ы ў сувязі з вядомым на гэтай тэрыторыі пераходам ы > у.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бе́рка 1 ’бярозавы лес, гай, зараснік’ (Яшкін). Няяснае слова. Магчыма, скарачэнне слоў тыпу беразня́к, беразу́га, беразу́ха, беразя́ка, беразня́. Ці ёсць сувязь з бе́рка 2?
Бе́рка 2 ’бярозавы сок’ (Касп.), берка, бірка ’бярозавы квас’ (Малчанава, Мат. культ.). Рус. дыял. бе́рька, бе́рика ’тс’. Цёмнае слова. Трубачоў (Эт. сл., 1, 201) думае пра сувязь з bьrati berǫ ’браць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блака́да. Рус. блока́да, укр. блока́да. Запазычанне з ням. Blockade (польская крыніца не пераконвае), а гэта з раманскіх моў (параўн. ісп. blocquada, італ. bloccata). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142–143. Параўн. таксама застарэлае ням. Blocquada (> венг. blokád). Да гісторыі слова ў еўр. мовах гл. яшчэ MESz, 1, 313. Да ням. слова гл. Клюге, 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брунэ́лька расліна чарнагалоў, Prunella L.’ (Кіс.). Запазычанне з польск. brunelka ’тс’ (а гэта з лац. яе назвы Prunella, раней Brunella, параўн. Нейштадт, Определитель, 467). Варш. сл., 1, 213, дае для польск. слова крыніцу ням. Braunelle ’тс’ (але ням. слова, бясспрэчна, з лац., параўн. ням. braun < brūn ’фіялетавы’ < лац. prūnum, гл. Клюге, 97). Параўн. бурнэлька.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куст 1 ’нізкарослая травяністая расліна’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Ян., Бяльк., Яруш., Сержп. Ск.). Укр. куст, рус. куст, ст.-рус. кустъ ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне слова суадносіцца нейкім чынам з літ. kúokštas ’куст’. Пра рэканструкцыю праславянскага і балта-славянскага слова гаварыць нельга (параўн. Фасмер, 2, 432).
Куст 2 ’жыллё, дом’ (Ян.). Да куст 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апо́шні. Выключна беларускае слова (Гіст. мовы, 2, 137). З опо́сльний, утворанага ад прыслоўя апо́сле (Нас.), апослі (Бяльк.) ’пасля’, адзначаемага ўжо ў 1478 г. (Карскі, 1, 135), опошле ’тс’ (1562 — Карскі, Труды, 206); параўн. апаследний (Карскі, 1, 261), рус. дыял. опоследний (СРНГ, 1, 265). Слова не супастаўляецца з укр. опішний ’лянівы, марудны’ (Краўчук, Бел. лекс., 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Або́рак ’абворанае кругом месца; невялікі лужок на полі, наўкол якога ралля’ (Нас., Бяльк., Юрч., Гарэц., Касп., Прышч. дыс.), аборачак, абурочак ’астравок у полі, дзе растуць дрэвы’ (КСТ) < аб‑араць. Досыць нерэгулярнай здаецца акцэнтуацыйна-словаўтваральная мадэль, нехарактэрная для ўсходнеславянскіх моў. Можна меркаваць, што слова было запазычана з польскай мовы, аднак адпаведнае слова-крыніца не выяўлена.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўтапу́зік ’від бязногай яшчаркі’. Рус. дыял. желтопу́з ’від вужа’, укр. жовтопу́з ’від бязногай яшчаркі’; параўн. чэш. želtopusik ’від паўзуноў Ophisaurus apus’. Складанае ўсх.-слав. слова ўтворана з желт‑о‑пуз (гл. жо́ўты і пу́за). Бел. форма — памянш. з суфіксам ‑ік. Чэш. слова мае ў другой частцы, відаць, кампанент pus ‑a ’рот’, г. зн. азначае ’жаўтароцік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)