нагру́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для таго, каб насіць на грудзях; змешчаны на грудзях. Нагрудны значок. Нагрудны перадатчык. □ Старшы лейтэнант выняў з нагруднай кішэні камбінезона ручны гадзіннік, зірнуў. Мележ.
2. Які знаходзіцца на грудзях. Нагрудныя мышцы. Нагрудныя плаўнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начле́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да начлегу, начлежніка. Захмяліла нас дарога Ў вербах прыбярэжных Пахам сена маладога І дымкоў начлежных. Вялюгін. І недзе за сялом далёка Начлежнай песні блудзіць рэха. Танк. // Які прызначаны для начлегу. Начлежны дом.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераплётны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пераплёту (у 1 знач.). Пераплётная справа. // Які служыць, прызначаны для пераплёту (у 1, 2 знач.). Пераплётны цэх. Пераплётны кардон.
2. у знач. наз. пераплётная, ‑ай, ж. Майстэрня для пераплёту кніг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Апарат, прызначаны для атрымання соку з ягад і фруктаў, для пастэрызацыі кампотаў і марынадаў.
2. Прыстасаванне ў выглядзе злучаных трубамі чанаў для атрымання дубільнага соку ў гарбарнай вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сві́ран, ‑рна, м.
Халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў, а таксама рэчаў і пад. Вакол дзядзінца, паўкругам, размяшчаліся розныя гаспадарчыя будовы — скляпы, свірны, стайня. Якімовіч. Кладзі гной густа, не будзе ў свірне пуста. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахо́дны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для пераходу куды-н.
П. тунэль.
П. экзамен.
2. Прамежкавы, які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога.
П. перыяд.
Пераходныя гаворкі.
3. Пра вытворчыя і спартыўныя ўзнагароды: які перадаецца новаму пераможцу ў спаборніцтве, барацьбе.
П. кубак.
П. вымпел.
4. Які пералічваецца, пераносіцца на наступны год (спец.).
Пераходныя фонды.
Пераходная тэма.
5. У граматыцы: пра дзеяслоў, які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка.
|| наз. перахо́днасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бага́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да багажу (у 1 знач.). Багажная квітанцыя, каса. // Прызначаны для багажу (у 1 знач.). Багажны вагон. Багажнае аддзяленне.
2. у знач. наз. бага́жны, ‑ага, м. Чыгуначны служачы, які прымае і выдае багаж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́гальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вугалю; багаты вугалем. Вугальны пыл, пласт, басейн. // Зроблены з вугалю. Вугальныя электроды. // Які займаецца здабычай вугалю. Вугальная прамысловасць. // Прызначаны для здабычы, захавання, перавозкі вугалю. Вугальны склад. Вугальны камбайн.
•••
Вугальная кіслата гл. кіслата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браняві́к, ‑невіка, м.
Бронеаўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі. Вестка пра смерць камандзіра дайшла да нас у той час, калі мы ўбачылі браневікі. Карпюк. Карэкціроўшчык сядзеў на зрубе адрынкі, стараючыся праз бінокль.. дакладна акрэсліць месца знаходжання браневіка. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мучны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да мукі, прызначаны для мукі. Вось ужо апошняя прама, крама мучная, а далей пойдуць хаты земляробаў. Пестрак.
2. Прыгатаваны з мукі. Мучны клей. // у знач. наз. мучно́е, ‑ога, н. Ежа з мукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)