укапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і уко́паны; зак.
1. што ў што. Умацаваць у выкапаным паглыбленні.
У. слупы.
Як укапаны (укопаны) стаіць (зусім нерухома).
2. пераважна з адмоўем, чаго і без дап. Змагчы ўскапаць што-н.
Зямля такая цвёрдая, рыдлёўкай не ўкапаеш.
3. што і чаго. Накапаць, выкапаць невялікую колькасць чаго-н. (разм.).
У. крыху бульбы.
|| незак. уко́пваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шоўк, -у, мн. шаўкі́, шаўко́ў, м.
1. Ніткі, якія вырабляюцца з выдзяленняў вусеня шаўкапрада.
2. Тканіна з такіх нітак, а таксама са штучнага, сінтэтычнага валакна.
3. Адзенне з такой тканіны.
Хадзіць у шаўках.
У даўгу, як у шаўку (прымаўка: усім павінен).
4. перан. Пра што-н. мяккае, шаўкавістае.
Ш. валасоў.
|| прым. шаўко́вы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зака́з 1, ‑у, м.
1. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што‑н. Браць заказ. □ Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак. Якімовіч. [Змітрака] здзівіла, што афіцыянтка, не атрымаўшы заказу, прынесла ўсё сама. Ваданосаў.
2. Заказаная рэч. Разнесці гатовыя заказы.
•••
Як на заказ; як па заказу — пра тое, што адпавядае якому‑н. патрабаванню, з’яўляецца ўзорным, выдатным. Дні пагодныя, як на заказ. Мележ. — Надвор’е, як па заказу, — сустрэў Мальвіну Леванок. Стаховіч.
зака́з 2, ‑у, м.
Уст. Забарона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высіліцца.
2. перан. Намагацца. Таго месца, дзе схаваў грошы, не было. Не было, як ні высільваўся, як ні намагаўся Базыль яго ўбачыць. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
датла́, прысл.
Поўнасцю, зусім, без астатку. Хата згарэла датла. □ Свабодна весць у Крэмль маскоўскі Ідзе з сяла і да сяла, Як б’ецца з ворагам Паўлоўскі, Як нішчыць зграю іх датла. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́смык, ‑а, м.
Абл. Вузкая паласа чаго‑н. або праход паміж двума масівамі лесу, балота. А тут, як дзе на воўчай гаці, Як на пярэсмыках якіх, Цябе трывожыць кожны міг. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шугале́я, ‑і, ж.
Раней — вялікая лодка з аднаго выдзеўбанага кавалка дрэва (звычайна дубу). Дзяўбаў паляшук Шугалеі, як гора, — Распарваў ён дуб, Дзеўбучы дзень да ночы Чаўны, як вялізныя Ноевы ночвы. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.
1. Праводзіць дзе‑н., у якіх‑н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады; расці. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў. Колас. // Жыць, вырастаць (пра свойскіх жывёл, птушак). На ферме гадуюцца сотні цялят.
2. Зал. да гадаваць.
•••
Як гадуешся(цеся) — як справы, як жывецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матаві́ла, ‑а, н.
1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.
2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата. А як прыемна было стаяць на мосціку камбайна і .. бачыць, як таропка гнуцца каласы пад матавілам .., як цячэ ў бункер струмень зерня. Дуброўскі.
3. Машына для змотвання пракатнага матэрыялу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пень (род. пня) м. пень;
○ на пні — на корню́;
◊ стая́ць як п. — стоя́ть как пень;
це́раз п. кало́ду — че́рез пень кало́ду;
п.-пнём — дура́к дурако́м;
глухі́ як п. — глухо́й как пень;
вялі́кі п. ды ду́рань — погов. велика́ Феду́ла да ду́ра;
ці саво́ю аб п., ці пнём аб саву́ — погов. что в лоб, что по́ лбу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)