заказ 1, ‑у, м.

1. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што‑н. Браць заказ. ▪ Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак. Якімовіч. [Змітрака] здзівіла, што афіцыянтка, не атрымаўшы заказу, прынесла ўсё сама. Ваданосаў.

2. Заказаная рэч. Разнесці гатовыя заказы.

•••

Як на заказ; як па заказу — пра тое, што адпавядае якому‑н. патрабаванню, з’яўляецца ўзорным, выдатным. Дні пагодныя, як на заказ. Мележ. — Надвор’е, як па заказу, — сустрэў Мальвіну Леванок. Стаховіч.

заказ 2, ‑у, м.

Уст. Забарона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)