аклі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго.
Назваць па імені, крыкнуць што‑н. каму‑н., каб звярнуць увагу, спыніць. Выйшла [дзяўчына] на ганак светлай, чароўнай Зарой світання. Можа, аклікнуць шчасце сваё мне, Сваё каханне? Танк. Недалёка ад лесу адзін з падарожнікаў, што ішоў ззаду і паглядаў на сонца, раптам аклікнуў таварыша. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засто́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. што. Спыніць ход, дзейнасць (механізма, машыны і пад.). Застопарыць кола. // перан. Разм. Затрымаць ход, развіццё чаго‑н. У адной сям’і напярэдадні спраўлялі вяселле. Дык вось гэтыя маладажоны ўсю справу застопарылі. Апрача іх, не з’явіўся адзін чыгуначнік. Паслядовіч.
2. Разм. Тое, што і застопарыцца. Машына застопарыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́піць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; зак., што, чаго і без дап.
1. Праглынуць якую‑н. вадкасць. Выпіць лякарства. Выпіць шклянку малака, чаю.
2. Напіцца спіртнога. Выпіць і закусіць. □ [Баранкевіч] проста любіў выпіць з «добрымі людзьмі», а сам адзін і чаркі не выпіваў. Колас.
3. перан.; што і чаго. Вынесці, выцерпець. Выпіць чашу пакут.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распалаві́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Распасціся на дзве прыблізна роўныя часткі. З гаспадаровых рук узяў сякеру адзін з тых, што прывалакліся з Гансам, і на ўвесь мах гэтак секануў, што бюст [фюрэра] распалавініўся. Сабаленка. // перан. Адчуць унутраны разлад; раздваіцца. Гэтая справа [служба ў Хурса] паклала канец гарманічнасці Сёмкі Фартушніка. Ён тут распалавініўся надвае. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спахмурне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які зрабіўся хмурным, змрочным (пра з’явы прыроды). Я сядзеў ля адчыненага акна і з надзеяй пазіраў на спахмурнелае неба: хоць бы адзін прасвет. Шыловіч.
2. Які стаў панурым, сумным (пра чалавека). Спахмурнелы Турсевіч сядзеў і слухаў. Колас. Па раптам спахмурнелым.. [Алесевым] твары Нікіфаровіч здагадаўся, што нешта нядобра. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссу́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссунуць.
2. у знач. прым. Набліжаны адзін да другога. На [дзвюх] ссунутых лаўках, там, дзе звычайна стаіць стол, ляжала Таня. Шамякін. // Насуплены, нахмураны (пра бровы). Ссунутыя бровы, маршчакі на лбе і нейкі шкляны бляск вачэй столькі выказвалі болю душы, што Ахтан баяўся паварушыцца. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́ня, ‑і, ж.
1. Участак вадаёма, прызначаны для лоўлі рыбы закідным невадам. Люблю твае, Нарач, затокі і тоні. Танк. Хадзіў бы на тоні па возеры Нарач, І золак страчаў, і душою мужнеў. Лужанін.
2. Адзін закід невада, а таксама ўлоў ад аднаго закіду. Толькі што .. [мужыкі] выбралі рыбу з апошняй тоні. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупары́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З тупым, шырокім рылам, мордай. Тупарылы галавень. Тупарылы вяпрук. // Груб. З пляскатым, шырокім тварам (пра чалавека).
2. Які мае тупую, шырокую пярэднюю частку (пра прадметы). Тупарылыя баржы. Тупарылыя танкеткі. □ Тупарылыя чорныя грузавікі адзін за адным мільгаюць у кароткім абсягу шашы, які адкрываецца Шуравым вачам. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Абматаць, апавіць што‑н. некалькі разоў. Уматаць пакунак шпагатам. Уматаць воз вяроўкамі.
2. Матаючы ніткі ў клубок, заматаць унутр што‑н. пабочнае. Уматаць напарстак у клубок.
3. Намотваючы, змясціць у чым‑н., на чым‑н. Вялікага матка ў адзін клубок не ўматаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цуг, ‑а, м.
1. Доўгі рад, чарада жывёл, птушак, машын і пад., якія рухаюцца адна за адной. За цугам жураўліным Бягуць вятры наўсцяж. Калачынскі. Зусім блізка, амаль побач, пыхкаючы, працягнуў паравоз цуг вагонаў. П. Ткачоў.
2. Запрэжка, у якой коні (быкі і пад.) ідуць гужам або парамі адзін за адным.
[Ням. Zug.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)