Корж ’прэснае, сухое печыва з мукі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах.). Укр. корж, рус. корж ’тс’. Параўн. славен. kȑž ’булка’ (Бернекер, 1, 667; Брукнер, KZ, 48, 210). Для рэканструкцыі прасл. kъržь не існуе дастатковых падстаў (адсутнічаюць паралелі ў іншых паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх моў). Але таксама нельга дапусціць пазнейшае запазычанне ў славенскай мове (мы б чакалі *korž).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кру́чка ’бручка’ (Нас., Нар. сл., Жд. 2, Шатал., Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). У ДАБМ к. 276 не зафіксавана. Можна меркаваць, што кручка — кантамінацыйнае ўтварэнне ад каліка, каланка, наліўка (гл. ДАБМ, 459, кам. да к. 276) і бручка. Памылкова разглядалася як літуанізм (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 143). Літ. kručkas само запазычанне з беларускай мовы. Гл. Фрэнкель, 302.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́ца ’камяк’, «Каб ты крыцай села» (Бір. Дзярж., Грыг., Яшк., КЭС, лаг.). Ст.-бел. крица ’каванае жалеза’ (з 1520 г.). Запазычанне з польск. kryca (?) праблематычнае (параўн. Булыка, Запазыч., 177). Укр. криця ’кавалак жалеза, пакрыты шлакам’, рус. крица ’тс’. Яшчэ Міклашыч (139) разглядаў гэтыя словы як запазычанні з ням. Kritze ’тс’ (параўн. Kritzeisen). Гл. Фасмер, 2, 378.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́дра ’невялікі вадаём’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Мат. АС), кустарнік’ (Яшк., Сцяшк. Сл.). Укр. кудра ’невялікі вадаём’ польск. kudra ’тс’. Запазычанне з балт., параўн. літ. kū́dra ставок або балота, якое парасло кустарнікам’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 52; Урбуціс, Baltistica V (1), 62; Невская ССЛ, 1972, 1, 99; Непокупны, Связи, 194; Грынавецкене і інш. LKK, 16, 194; Лаўчутэ, Балтизмы, 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакатнік ’вялікі гаршчок’ (Мат. Гом.), ц.-слав. лакоть, ст.-слав. лакътъ ’гаршчок’, укр. лакодан ’тс’. Ст.-слав. лексема некаторым! этымолагамі тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч. (іян.-атыч.) λήκυθος ’флакончык, сасуд для духмянага алею’, дарыйск. λακυθος ’тс’). Суф. ‑нік характэрны для бел. гаворак пры называнні посуду: салатнік, чайнік, сырнік ’клінок для сыру’ (Сцяцко, Афікс. наз., 162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Або́з ’гуж павозак’ (БРС, Бяльк., КТС), укр. обіз, рус. обоз, чэш. oboz, польск. obóz да ob‑vozъ, гл. вязці. Арэальна абмежаванае слова, якое можна разглядаць або як запазычанне з адной славянскай мовы ў другую (у чэшскай і польскай з усходнеславянскіх) Махэк₂, 406, і немагчыма гаварыць аб яго праславянскім характары або запазычанні ці кальцы з неславянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адры́на ’будынак для сена, саломы, хлеў’ (Арх. ГУ, Янк. I), ’халодная пабудова, у якой захоўваюцца вазы, сані, сельскагаспадарчы інвентар’ (Янк. Мат., Сцяшк., Сцяшк. МГ), адрынь (Федар. VI), адрынец (Нас.), укр. одрина, рус. одрина ’тс’. Ці гэтыя словы звязаныя з прасл. одръ ’ложа, памост’? Гл. адзёр. Адрына мае звужаны арэал пашырэння. Гэта інавацыя або запазычанне з невядомай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дро́жкі ’калёсы, вазок’ (БРС). Відаць, запазычанне з рус. дро́жки ’тс’ (як і ўкр. дро́жка; гл. Фасмер, 1, 540). Аб гэтым сведчыць адсутнасць гэтага слова ў гаворках. Рус. дро́жки < дрога́ ’брус, які злучае пярэднюю і заднюю восі павозкі’. Адсюль і рус. дро́ги ’від павозкі’. Магчыма, такога ж паходжання і бел. дро́гі ’калёсы, развалкі’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дро́цік ’від зброі’ (БРС). Запазычанне з рус. дро́тик ’тс’ (у рус. мове слова вядома з 1682 г.). Паходжанне рус. слова не вельмі яснае. Лічыцца запазычаннем з грэч. δόρυ ’кап’ё’. Іншыя шукаюць іранскую крыніцу; агляд версій у Фасмера, 1, 542. Трубачоў (Дополн., 1, 542) тлумачыць рус. слова з *гротик < грот ’дроцік’. Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́я ’мяцеліца, завіруха’ (Касп.), ду́йка ’мяцеліца з ветрам’ (Касп.). Рус. смал. ду́йка ’тс’ (слова вядома таксама на Урале); параўн. рус. смал. ду́йма ’тс’. Вельмі няпэўным (параўн. словаўтваральны момант) здаецца тэарэтычна магчымае вывядзенне гэтага слова з *duti ’дуць, дзьмуць’. Хутчэй гэта (параўн. геаграфію слова) запазычанне з літ. dujà ’дробны дождж, туман’ (аб літ. слове гл. Фрэнкель, 109).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)