арке́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць музычных інструментаў для выканання музычных твораў; калектыў музыкантаў, якія разам выконваюць твор на розных інструментах.

Духавы а.

Струнны а.

2. Месца ў тэатры перад сцэнай, дзе знаходзяцца музыканты.

|| прым. арке́стравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсе́дзецца, -се́джуся, -се́дзішся, -се́дзіцца; -се́дзеўся, -се́дзелася і адсядзе́цца, -сяджу́ся, -сядзі́шся, -сядзі́цца; -сядзі́мся, -седзіце́ся, -сядзя́цца; зак. (разм.).

Ратуючыся ад каго-, чаго-н., схавацца дзе-н., перачакаць што-н.; ухіліцца ад працы, выканання свайго абавязку.

А. ў рэзерве.

|| незак. адсе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхадзі́ць², -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак. (разм.).

1. Скончыць, перастаць хадзіць.

2. што. Прахадзіць куды-н., дзе-н. пэўны час.

3. што. Стаміць, пашкодзіць што-н. хадзьбой.

А. ногі.

4. каго-што. Адлупцаваць, набіць.

А. дзягай.

|| незак. адхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агнездава́цца, агнязду́юся, агнязду́ешся, агнязду́ецца; агнязду́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Звіць сабе гняздо дзе-н. (пра птушак).

Буслы агнездаваліся на грушы.

2. перан. Пасяліцца (пра людзей).

Пабудавалі хаты, агнездаваліся каля возера.

|| незак. агняздо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аа́зіс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца ў пустыні, дзе ёсць вада і расліннасць.

Зялёны а. у моры пяскоў.

2. Аб чым-н., што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным фоне (перан.).

Культурны а.

|| прым. аа́зісны, -ая, -ае.

Аазісная расліннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інвалі́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які поўнасцю або часткова страціў працаздольнасць у выніку ранення, знявечання ці хваробы.

І. вайны.

І. першай групы.

|| ж. інвалі́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак (разм.).

|| прым. інвалі́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Хуткае дзеянне, накіраванае на каго-, што-н. для захопу, грабяжу, забойства і пад.

Адбіць н. ворага.

2. Абвінавачанні, папрокі, з якімі выступаюць супраць каго-, чаго-н.

Яму давялося выслухаць напады крытыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазалята́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е, -а́юць; зак.

1. Заляцець, апынуцца дзе-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Птушкі пазаляталі далёка.

2. Уляцець куды-н. — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

Галубы пазаляталі ў двор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́вад¹, -а, М -дзе, мн. павады́, -о́ў м.

Прывязаная да аброці вяроўка або рэмень, на якіх водзяць каня, радзей — цяля, карову.

На повадзе ў каго-н. быць (перан., неадабр.; дзейнічаць не самастойна, па ўказцы каго-н.).

|| прым. павадо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́езд, -а, М -дзе, мн. паязды́, паяздо́ў, м.

1. Тое, што і цягнік.

Прыгарадны п.

Таварны п.

2. Шэраг павозак, якія едуць адна за адной.

Санны п.

Вясельны п. (у народным вясельным абрадзе).

|| прым. паязны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)