заказа́ць², -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што, каму-чаму і з інф. (уст.).

Забараніць, зрабіць недаступным.

Усе дарогі яму заказаны.

Сэрцу не закажаш.

Дзясятаму з. (зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н.).

|| незак. зака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацялі́цца, ‑целяцца; зак.

Ацяліцца — пра ўсіх, многіх. Усе каровы пацяліліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашы́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Патраціць усе грошы; разарыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамбо́эдр, ‑а, м.

Паралелепіпед, усе грані якога з’яўляюцца роўнымі ромбамі.

[Ад грэч. rhombos — ромб і hedra — сядзенне, аснова, грань.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переточи́ть сов.

1. (наточить всё, многое) навастры́ць, павастры́ць, перавастры́ць;

переточи́ть все ножи́ навастры́ць (павастры́ць, перавастры́ць) усе́ нажы́;

2. (заново, больше, чем надо) перавастры́ць;

3. (на токарном станке — обо всём, многом) натачы́ць, патачы́ць, ператачы́ць;

4. (заново — на токарном станке) ператачы́ць;

переточи́ть все карандаши́ перавастры́ць усе́ ало́ўкі;

переточи́ть все ножи́ перавастры́ць усе́ нажы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Абмалаціць яшчэ раз, нанава. Перамалаціць акалот.

2. Памалаціць, абмалаціць усё, многае. Перамалаціць усе снапы.

3. перан. Разм. Пабіць, паламаць усё, многае. Град перамалаціў усе шыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турні́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Спаборніцтва рыцараў у Заходняй Еўропе ў сярэднія вякі.

2. Спартыўныя спаборніцтвы, асабістыя ці камандныя, у якіх усе ўдзельнікі сустракаюцца паміж сабой адзін або два разы.

Баскетбольны т.

Міжнародны шахматны т.

|| прым. турні́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умясці́ць, умяшчу́, уме́сціш, уме́сціць; уме́шчаны; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змясціць, ахапіць сабою.

Клуб не змог у. усіх наведвальнікаў.

2. у што. Змясціць унутр чаго-н.

У. усе яблыкі ў кош.

|| незак. умяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адтапі́ць, -таплю́, -то́піш, -то́піць; -то́плены; зак., што.

1. Падаграваючы, прымусіць аддзяліцца, стваро́жыцца.

А. кіслае малако.

2. Расплавіўшы, ператварыўшы ў вадкі стан, аддзяліць адно рэчыва ад другога.

А. усе прымесі з сала.

|| незак. адто́пліваць, -аю, -аеш, -ае і адтапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набале́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

1. Стаць вельмі балючым ад працяглага болю.

Рука набалела.

2. перан. Змучыцца ад доўгіх пакут.

Душа набалела.

3. Накапіцца, сабрацца (пра што-н. цяжкае, пакутлівае).

Усе гаварылі пра тое, што набалела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)