адтапі́ць, -таплю́, -то́піш, -то́піць; -то́плены; зак., што.

1. Падаграваючы, прымусіць аддзяліцца, стваро́жыцца.

А. кіслае малако.

2. Расплавіўшы, ператварыўшы ў вадкі стан, аддзяліць адно рэчыва ад другога.

А. усе прымесі з сала.

|| незак. адто́пліваць, -аю, -аеш, -ае і адтапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)