мі́нус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знак у выглядзе гарызантальнай рыскі (-) для абазначэння аднімання або адмоўнай велічыні ў матэматыцы.

2. нескл. Паміж дзвюма лічбамі абазначае, што другая лічба аднімаецца ад першай.

Пяць м. тры.

3. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: ніжэй нуля.

Сёння м. пяць.

4. перан. Недахоп, адмоўны бок (разм.).

Праект мае шмат мінусаў.

|| прым. мі́нусавы, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).

Мінусавая тэмпература.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Се́начы, сёначы ‘ў гэтую ноч’ (рагач., Сл. ПЗБ), параўн. балг. снощи, серб.-харв. си̏ноћ, славен. snọ́ći. Да прасл. *si noktʼi, спалучэння ўказальнага займенніка *si ж. р. (гл. сей) і *noktʼь Р. скл. ад *noktʼь, гл. ноч (Трубачоў, Проспект, 79). Параўн. утварэнне з адваротным парадкам элементаў *noktʼьsi > стараж.-рус. ночесьсёння ноччу’ (ЭССЯ, 25, 183–184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абпо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Поўзаючы, пабыць усюды, у розных месцах. [Калеснікаў:] Я сёння абпоўзаў усе агнявыя гнёзды і ячэйкі... Гаварыў амаль з кожным байцом. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сівавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З сівымі валасамі. Сівавалосы стары. □ — А ў мяне сёння першае спатканне, — таямніча прызналася Яніна і, пацалаваўшы сівавалосую галаву цёці Фені, выбегла з пакоя. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́така, прысл.

Абл. Тут. [Тайдо:] — Тады пачакай тутака, пакуль вада падымецца. Маўр. — Прывітанне, рабфакавец, — сказаў [Платон Галавач], радасна ўсміхнуўшыся. — Вось дык нечаканасць, не думаў я сёння цябе сустрэць тутака. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрысто́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.

У праваслаўных — цалавацца тры разы, віншуючы са святам вялікадня. — Дзядзька Іван! Хіба ж сёння вялікдзень, што вы хрыстосуецеся? — рагочучы, пытаюся я. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхадны́, а́я, ‑о́е.

1. Які служыць для выхаду, выйсця. Выхадныя дзверы. Выхадны комін. □ Ззаду засталіся станцыйныя пабудовы, прамільгнуў выхадны светафор. Васілёнак.

2. Не для працы; святочны, парадны. Выхадны касцюм.

3. (у спалучэнні са словам «дзень»). Нерабочы. Выхадны дзень. // у знач. наз. выхадны́, о́га, м. Дзень адпачынку. Часам нават у выхадны.. [Ціхона] можна было знайсці толькі на заводзе. Грамовіч.

4. у знач. наз. выхадны́, о́га, м.; выхадна́я, о́й (‑о́е), ж. Той, хто выкарыстоўвае свой дзень адпачынку. [Зелянюк:] — Бачыш, я выхадны сёння. Зарэцкі. — Добрай раніцы, мамачка, — пацягнулася Ларыска рукамі да маці. — Ты сёння выхадная, праўда? І ў мяне сёння выхадны дзень. Так? Арабей.

•••

Выхадная дапамога гл. дапамога.

Выхадная роля гл. роля.

Выхадныя даныя гл. даны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́втра

1. нареч. за́ўтра;

2. сущ. за́ўтра, род. заўтра́га, дат. за́ўтраму;

до за́втра да за́ўтрага, да за́ўтра;

не ны́нче — за́втра не сёння — за́ўтра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хо́лодно нареч., безл., в знач. сказ. хо́ладна, хало́дна;

хо́лодно встре́тить хо́ладна (хало́дна) сустрэ́ць;

мне хо́лодно мне хо́ладна (хало́дна);

сего́дня хо́лодно сёння хо́ладна (хало́дна);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца лепшым, больш добрым. Маці не адступалася ад свайго, не дабрэла, а ўгаворвала і ўгаворвала, каб я пайшоў да цёткі Лісаветы.. сёння. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)