Муза́1 ’мякаць у гарбузах, дзе знаходзіцца насенне’ (навагр., З нар. сл.), ’іл’ (бар., ст.-дар., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі мязга́ (параўн. укр. мізка́ ’мякаць у гарбузах’), якое з прасл. mězga (гл. таксама музей ў Фасмера, 3, 3) і буза́1, 2 (гл.).

Муза́2 (здзекл.) ’яда, варыва’ (слонім., Нар. словатв.), сувалк. mui̯za ’нікудышны, пусты суп’. Балтызм. Параўн. літ. mūzė, muĩzė ’крупнік, суп з мукі’, ’суп з клёцкамі’, якое з ням. дыял. mûs, с.-в.-ням., ст.-в.-ням. muos, суч. Mus ’мус, пюрэ, павідла’. Гл. таксама му́зя.

Му́за ’адна з багінь у грэчаскай міфалогіі — заступніца навук і мастацтваў’, ’творчае натхненне’ (ТСБМ), ст.-бел. муза ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. muza, якое з лац. musa < ст.-грэч. Μοῦσβ ’Муза — багіня песні, паэзіі і мастацтва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малако́, -а́, М -лацэ́ і -лаку́, н.

1. Белая вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі жанчын і самак млекакормячых для выкормлівання дзяцей.

Мацярынскае малако.

2. Такая вадкасць, якую атрымліваюць ад кароў, коз і іншых жывёл, як прадукт харчавання.

Казінае м.

Каша з малаком.

Кіслае м.

3. Белаваты сок некаторых раслін.

Міндальнае м.

|| ласк. малачко́, -а́, н.

|| прым. мало́чны, -ая, -ае.

Малочная прамысловасць.

М. статак.

М. суп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маджэ́га, маджэ́касуп, запраўлены льняной макухай’ (петрык., добр., Мат. Гом.), ’вінегрэт’ (петрык., жытк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з балтыйскімі дзеясловамі: літ. máigyti ’мяць, ціснуць, сціскаць’, лат. maidzīt ’мяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазу́хасуп, запраўлены льняной макухай’ (акц., Мат. Гом.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад ма́заць ’брудзіць’ (гл.) і суф. зніжаючай ацэнкі ‑уха, як і маку́ха (гл.) (ільняная макуха мае цёмна-карычневы колер).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляні́ўка ’падкалочаны селядзечны расол’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Узнікла ў выніку намінацыі выразу, які складаўся з прыметніка і назоўніка, накшталт польск. leniwe pierogi < укр. ліни́ві пироги́, бел. лянівы суп, лянівыя варэнікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булён ’булён, суп з бульбы’ (Сцяшк. МГ, БРС, Шат., Касп., Сцяц. Нар.). Сцяц. (Нар., 48) лічыць, што слова запазычана праз польскую мову. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 240. Параўн. укр. бульо́н ’від бульбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́ршы, -ая, -ае.

1. гл. адзін.

2. Першапачатковы, самы ранні, які з’явіўся крыніцай або аб’ектам дзеяння раней за іншых.

Першае ўражанне.

Не першага веку (не малады). Прадукт не першай свежасці (пачынае псавацца). П. рэйс.

3. Самы лепшы з усіх у якіх-н. адносінах, выдатны, добры.

П. майстар.

П. гатунак.

4. у знач. наз. пе́ршае, -ага, н. Рэдкая страва (суп, булён і пад.), што падаецца ў пачатку абеду.

З’есці першае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кру́пнік 1, ‑у, м.

Крупяны суп; крупеня. Ужо з’елі верашчаку, яе месца заняў на стале забелены прасяны крупнік. Гурскі.

кру́пнік 2, ‑у, м.

Хмельны мядовы напітак, пашыраны раней на Беларусі. — Добра, — сказаў тоўсты Іван і закругленым рухам разліў па чарках крупнік. — Карты на стол. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́кавы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рака ​1. Ракавая клюшня. □ Прызнацца, і Міколка з бацькам .. да вялікай радасці дзеда баяўся лазіць і па ракавых пячорах. Лынькоў. // Прыгатаваны з ракаў. Ракавы суп.

ра́кавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рака ​2. Ракавая пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расто́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растапіць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў вадкім стане. Снеданне заўсёды гатовае чакала іх [Кастуся і Ліпу] на прыпечку: суп, аладкі, растопленае масла на патэльні. Гаўрылкін. У лесе пахла растопленай смалой. І ўсё жывое хавалася ў цень. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)