усяго́, прысл.
1. Разам, наогул. Усяго зарабілі 50 рублёў.
2. у знач. узмацняльнай часціцы. Толькі. Цягнік спыняецца на гэтай станцыі ўсяго на адну хвіліну. Корбан. Завецца ж спадчына мая Усяго старонкай Роднаю. Купала. [Рыгор:] «Слухай, — кажу, — дружок, падкінь ты мяне ў Пятроўку... Тут і язды ўсяго пятнаццаць кіламетраў»... Ракітны. / У спалучэнні з часціцай «толькі». І адзін рабочы, усяго толькі адзін, паварочвае гэты самы круг з паравозам. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыйсці́ся, прыйду́ся, пры́йдзешся, пры́йдзецца; прыйшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прыйдзі́ся; зак.
1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.
Туфлі прыйшліся па густу.
Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.). Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.
Свята прыйшлося на нядзелю.
3. безас. Выпасці на долю.
Мне не прыйшлося многа вучыцца.
На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.
4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).
Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.
|| незак. прыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., што.
1. Адвярнуць, адкінуць што-н. ад чаго-н.
А. камень ад дзвярэй.
А. завалу і адчыніць вароты.
2. Выдзеліць, даць, адрэзаць, расшчодрыўшыся (разм., іран.).
А. ладны кавалак сала.
А. сто тысяч рублёў.
3. ад чаго і без дап. Адысці, адплысці, адляцець.
Параход плаўна адваліў ад прыстані.
|| незак. адва́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адва́льванне, -я, н. (да 1 знач.), адва́л, -у, м. (да 1 знач.) і адва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.)
|| прым. адва́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адлічы́ць сов.
1. отсчита́ть;
а. дзе́сяць кро́каў — отсчита́ть де́сять шаго́в;
а. не́калькі ты́сяч рублёў — отсчита́ть не́сколько ты́сяч рубле́й;
2. (удержать) отчи́слить, вы́честь;
а. з зарпла́ты — отчи́слить (вы́честь) из зарпла́ты
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адлічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., што.
1. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго‑н. Адлічыць сто рублёў.
2. Лічачы ад умоўнай адзнакі, паказаць, назваць колькасць чаго‑н. Гадзіннік адлічыў дванаццаць.
3. Вылічыць, утрымаць з якой‑н. сумы. Адлічыць з зарплаты за прагул.
4. Выключыць з ліку членаў якой‑н. арганізацыі, групы, з ліку навучэнцаў якой‑н. навучальнай установы і пад.; вызваліць ад пасады, звольніць. Са знішчальнага батальёна нас адлічылі як непаўналетніх. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. наеў; ‑ела; заг. наеш; зак.
Разм.
1. чаго і без дап. З’есці што‑н. у нейкай колькасці. Наесці ў рэстаране на пяць рублёў.
2. што і чаго. Атрымаць, нажыць у выніку сытнай яды. [Самусевіч:] — Ну, добра, я дакажу, што Самусевіч можа працаваць, і не абы-як... — Хто цябе ведае, — знарок ўпікалі яго. — Сала на жываце наеў, а ў галаве скразнякі загулялі... Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ценны, ‑ая, ‑ае.
1. Разм. Вартасцю ў сто рублёў; сторублёвы. Соценны білет. / у знач. наз. со́ценная, ‑ай, ж. Ларывончык палез у кішэню, дастаў новенькую соценную і працягнуў яе Алімпе. Сабаленка.
2. Які складаецца са ста адзінак або які мае сто якіх‑н. адзінак. Пасярод стала, поруч з попельніцай, ляжала соценная пачка папярос. М. Ткачоў.
•••
Соценная вага — вага, на якой прадмет, што ўзважваецца, ураўнаважваецца ў сто разоў лягчэйшай гірай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
форс, ‑у, м.
Разм. Самахвальства, франтаватасць, імкненне здзівіць навакольных (раскошай, манерамі і пад.); шык. Мікола Зязюльскі быў калісь багаты чалавек, задаваў форсу і прагульваў цэлыя сотні рублёў. Колас. Без лётчыцкай шапкі, з бялесымі драбнюткімі кудзеркамі, Сяргей нагадваў цыбатага хлапчука, які для форсу надзеў нечую форму і саромеецца гэтага. Хомчанка. // Фанабэрыя, пыха. Напускны, штучны форс яго зляцеў, як шалупінне. [Горык] нагадваў цяпер вінаватага школьніка і хацеў неяк загладзіць свой учынак. Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́йграць сов., в разн. знач. вы́играть;
в. не́калькі рублёў — вы́играть не́сколько рубле́й;
в. па́ртыю ў ша́хматы — вы́играть па́ртию в ша́хматы;
в. у чыі́х-не́будзь вача́х — вы́играть в чьих-л. глаза́х
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прырабі́ць сов.
1. приде́лать;
п. замо́к — приде́лать замо́к;
2. пристро́ить;
п. трысце́нь — пристро́ить трёхсте́нную пристро́йку;
3. (заработать дополнительно) прирабо́тать;
п. мільён рублёў — прирабо́тать миллио́н рубле́й;
4. разг. (прибавить вязанием) подвяза́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)