расо́л -у, м.
1. Салёная вада з прыправамі для засолкі, вымочвання харчовых прадуктаў.
2. Вадкасць, насычаная сокамі засоленых у ёй прадуктаў.
Капуста з расолам.
3. Моцна насычаная солямі прыродная вада.
4. Водны раствор солей, які прымяняецца ў тэхніцы (спец.).
|| прым. расо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыгатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.
1. што. Зрабіць, вырабіць што-н.; згатаваць, падрыхтаваць для спажывання, яды.
П. цэментны раствор.
П. вячэру.
2. што і чаго. Прывесці ў стан годнасці для ўжытку; падрыхтаваць загадзя.
П. калёсы ў дарогу.
П. корму свінням.
|| незак. прыгато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
саля́ны 1, ‑ая, ‑ае.
У выразе: саляная кіслата — водны раствор хлорыстага вадароду.
саляны́ 2, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да солі (у 1, 4 знач.). Саляны пласт. // Які ўтрымлівае соль. Саляны раствор. Саляныя азёры. // Звязаны са здабычай солі; прызначаны для здабычы солі. Саляныя капальні. □ Як спрактыкавана ў падзямеллі Беларус камбайнам саляным Праразае дзіўныя тунелі. Аўрамчык. // Звязаны з апрацоўкай, транспартаваннем, захоўваннем солі. Саляны склад. Саляны млын. Саляная прыстань.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фізіялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фізіялогіі (у 1 знач.). Фізіялагічныя даследаванні. Фізіялагічныя метады аналізу захворванняў нервовай сістэмы.
2. Звязаны з фізіялогіяй арганізма, з яго жыццядзейнасцю. Кожнаму настаўніку трэба перш за ўсё лічыцца са значнымі фізіялагічнымі зменамі, якія адбываюцца ў арганізме падлетка. «Народная асвета». // перан. Груба пачуццёвы.
3. У складзе назваў рада дысцыплін, якія вывучаюць жывыя істоты. Фізіялагічная оптыка. Фізіялагічная акустыка.
•••
Фізіялагічны раствор гл. раствор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лаку 1. Лакавыя фарбы. Лакавы бляск. // Які ўтрымлівае лак 1. Лакавы раствор.
2. Пакрыты лакам 1; накіраваны. Лакавыя туфлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што і чаго.
1. Памясіць дадаткова. Падмясіць цеста.
2. Месячы, дабавіць чаго‑н., зрабіць больш густым (цеста, раствор). Падмясіць мукі ў цеста.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэлаці́н, ‑у, м. і жэлаці́на, ‑ы, ж.
Сумесь бялковых рэчываў жывёльнага паходжання, раствор якой пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан (выкарыстоўваецца ў тэхніцы, фатаграфіі, кулінарыі, медыцыне і пад.).
[Фр. gelatine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лак ’раствор смол, эфіраў цэлюлозы, якім пакрываюць паверхню прадметаў, робячы яе бліскучай’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, дзе лак ’тс’ < ням. Lack, гал. lak, франц. laque < іт. lacca < араб. lakk (Фасмер, 2, 452).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нейтраліза́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нейтралізаваць (у 1 знач.). Нейтралізацыя тэрыторыі.
2. Хімічная рэакцыя ўзаемадзеяння кіслот з асновамі, у выніку якой утвараюцца солі і раствор набывае нейтральны характар.
[Фр. neutralisation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глі́ністы, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з гліны, мае ў сабе прымесь гліны. Гліністая глеба. Гліністы раствор. Гліністае дно сажалкі.
2. Колерам падобны на гліну. Сустракаюцца гусі з жоўтым, гліністым апярэннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)