чарапа́шкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чарапашкі.

2. Які зроблены з чарапашкі (у 1 знач.). [Марына Паўлаўна] падыходзіць да Карызнавага стала, бярэ адтуль фатаграфію ў стракатай чарапашкавай асадцы і доўга-доўга ўзіраецца ў прыгожы вясёлы твар маладой дзяўчыны. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недурно́й

1. нядрэ́нны, няке́пскі, неблагі́; (ничего себе) нішто́ сабе́;

2. (о внешности) нябры́дкі; (красивый) прыго́жы; (ничего себе) нішто́ сабе́ (з тва́ру, з вы́гляду).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полII биол. пол, род. по́лу м., мн. по́лы, -лаў;

мужско́й пол мужчы́нскі пол;

же́нский пол жано́чы пол;

прекра́сный пол шутл. прыго́жы пол.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыхарашы́ць ’зрабіць больш прыгожым, надаць прыгажэйшы выгляд’, прыхарашы́цца ’апрануцца прыгожа, хораша, лепш, чым раней, чым звычайна’; ’надаць сабе больш прыгожы выгляд’ (ТСБМ, Шпіл.), прихараше́нне ’ўбор, убранне, упрыгожванне’ (Шпіл.), прыхаро́шаны ’прыбраны’ (узд., Жд. 3). Да харошы, харашэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́жа 1, ‑ы, ж.

Інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца вострым запаленнем скуры або слізістых абалонак.

ро́жа 2, ‑ы, ж.

Абл. Ружа. Амур і сумны і прыгожы Стаіць з павязкай на вачах Ля склепу. Часам лёгкі пах Сюды даносіцца ад рожы. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свято́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць святочнага. Паліна ўсё заставалася яшчэ ў настроі той прыўзнятай святочнасці, якую перажывае чалавек у такі дзень. Кавалёў. // Святочны выгляд. [Вітрыны] звычайна аздоблены з любоўю, з добрым густам, і іх прыгожы выгляд надае пражскім вуліцам нейкую святочнасць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрыго́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Набыць прыгожы, прыемны выгляд. За апошнія гады горад разросся, і былая ўскраіна ўпрыгожылася вялізнымі шматпавярховымі дамамі. Пальчэўскі. // перан. Стаць паўней, багацей па зместу. Новымі фактамі ўпрыгожылася дружба паміж польскай і беларускай інтэлігенцыяй Вільні. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́йны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Добры, першасортны. [Гаспадар:] — Файныя парасяткі і дзешава купіў. Прокша. // Добры, прыгожы. [Адэля:] — Віцька твой прыходзіў. Цяпер ведаю, навошта ўвесь час яго хавала ад мяне! Файны хлопец. Савіцкі. — А якая ў цябе брошка файная, — зноў напіўся Косцік да Раі. Арабей.

[Ням. fein — першага сорту, далікатны]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́кныпрыгожы, добры, слухмяны’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Сцяшк. Сл.; докш., Янк. Мат.; Сл. ПЗБ; Нар. Гом.; мядз., Нар. словатв.), сюды ж пекната́ ’прыгажосць’ (ТСБМ), ст.-бел. пенкный, пекный, пиенкныйпрыгожы’ (XVI ст.) і інш. словы гэтага ж кораня. З польск. piękny і piekny ’тс’ (па-беларуску павінна быць *пякны, гл. Станкевіч, Зб. тв., 1, 35), якія разам з чэш. pěkný, славац. pekný, луж. pěkny, а таксама ст.-польск. piękry (насавое e ў польскіх лексемах — другаснае) узыходзяць (паводле Махэка₂, 442) да прасл. *pěkrъ < і.-е. *poi̯k‑ro‑s, параўн. лац. pulcher (< *polcros < *poikros). Яначак (“Sborník” пед. ін-та ў Оламаўцы, 5 (1959), 7), звязвае гэтае слова з літ. bingùsпрыгожы’, ’выкармлены’, ’прыкметы’, ’прадстаўнічы’, лац. pingius ’тлусты’, тады прасл. аснова будзе *pęk‑. Трубачоў (Этимология–1968, 31) выводзіць больш старажытную форму *pekn‑ і *pekr‑ъ, параўн. гоцк. fagrs, англ. fair ’цудоўны’, з дагерманскага *pokrós; мена пашыральнікаў асновы r/n адбылася яшчэ ў даславянскую эпоху.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баско́йпрыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус. дыял. ба́сый, баский, ба́ско́й добры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус. дыял. бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр. bhās‑ ’святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус. дыял. басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр. баский ’хуткі (пра каня)’. Але параўн. укр. басува́ти ’стаць на дыбы, ісці галопам’, рус. басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)