цаге́льня, ‑і, ж.

Прадпрыемства, на якім вырабляецца цэгла. Працаваць на цагельні. □ Самае важнае, каб цагельня справілася, каб быў заўсёды запас цэглы... Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабі́ць ’займацца чым-небудзь’, ’майстраваць’, ’працаваць’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Сцяшк., Ян., Бяльк., Гарэц., Янк. 3., Шпіл.), ’апрацоўваць зямлю’ (Выг.), рабі́ць се́на ’нарыхтоўваць сена’, рабі́ць лад ’спраўляць вяселле’, рабі́ць дзелапрацаваць’ (Сержп.). Сюды ж рабі́цца ’станавіцца; адбывацца, тварыцца; вырабляцца з чаго-небудзь’ (ТСБМ); ’утварацца, вырабляцца з чаго-небудзь; апрацоўвацца’ (мядз., лід., вільн., віл., Сл. ПЗБ). Параўн. польск. robić ’рабіць, працаваць’, што суадносіцца з літ. dirbti, ням. arbeiten ’тс’. Да прасл. кораня *orb‑, аднакарэннае да раб, рабо́та (гл.). Беларускае слова запазычана з польскай мовы (Карскі, 1, 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перыферы́я, -і, ж.

1. Аддаленая ад цэнтра мясцовасць, а таксама мясцовыя ўстановы, арганізацыі ў адрозненне ад цэнтральных.

Працаваць на перыферыі.

2. Частка чаго-н., аддаленая ад цэнтра (спец.).

П. сятчаткі вока.

|| прым. перыферы́йны, -ая, -ае і перыферы́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгиба́ть несов. разгіна́ць, разгіба́ць; (выпрямлять) выпро́стваць;

рабо́тать, не разгиба́я спины́ працава́ць, не разгіна́ючы спі́ны (не разгіна́ючыся);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляпе́зіць ’беспадстаўна настойваць на сваім’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lepẽzinti ’поркацца, кешкацца, карпатліва працаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Працаве́ль ’працавіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Ад працаваць з суф. ‑ель. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оперупаўнава́жаны, ‑ага, м.

Асоба, якой дадзены паўнамоцтвы для выканання якіх‑н. аперацый спецыяльнага характару. Пасля шасцімесячнай вучобы Саша стаў працаваць оперупаўнаважаным у Ашмянах. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плуга́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Працаваць на ворыве з плугам. Згарэў даўно ля вогнішча плашч, тады, калі Раман першы раз плугарыў ноччу. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамо́ўленасць, ‑і, ж.

Пагадненне, дасягнутае ў выніку перагавораў. У гэтым годзе, па дамоўленасці праўлення калгаса з прамкамбінатам, цагельны завод пачаў працаваць раней звычайнага. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рачкава́цьпрацаваць, стоячы ракам’ (Некр.), ’нахіліўшыся, выконваць якую-небудзь работу’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’рабіць, не разгінаючыся доўгі час’ (Жд. 1), ’цяжка працаваць’ (Мат. Гом.), рачкова́ць ’рабіць сагнуўшыся; поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. укр. рачкува́ти ’поўзаць на карачках’, польск. raczkować ’тс’, рачко́м ’поўзаючы як рак, на карачках’ (Нас.), ра́чкі ’тс’ (Ян.), гл. рак1, ракам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)