піруэ́т, ‑а, М ‑руэце, м.

Поўны паварот усяго цела на наску адной нагі ў танцы.

[Фр. pirouette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́ліх, ‑а, м.

Вялікая, звычайна высокая чарка. П’ю за першага сына Келіх поўны, як вока. Бялевіч.

[Ням. Kelch.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнава́ты, ‑ая, ‑ае.

З невялікай паўнатой, поўны. У пакой увайшоў ужо немалады, крыху паўнаваты чалавек. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстасардэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Шчыры, адкрыты. Чыстасардэчны чалавек. // Які ідзе ад чыстага сэрца, поўны шчырасці. Чыстасардэчнае прызнанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́хлыпоўны, тоўсты, мяккі’ (ТСБМ), ’апухлы’ (ТС), ’пульхны, пышны (пра хлеб)’ (брасл., дзятл., Сл. ПЗБ), ’пухкі’: падушка пухлая, пухлы снег (брасл., в.-дзв., там жа), укр. пу́хлийпоўны, апухлы’, рус. пу́хлый ’тоўсты, поўны, раздуты’, ст.-чэш. pouchlý ’бясплодны; пусты’, харв. чак. pûhal ’пусты, уздуты, раздуты’, славен. púhel ’тс’, ст.-слав. пухлъ ’пусты’. Прасл. *puxlъ ’надуты’, прыметнік ад *puxati sę ’надувацца’ (гл. пухаць), параўн. Сной, 514; Фурлан–Бязлай, 3, 135. Чарных (2, 85) лічыць усх.-слав. словы новаўтварэннямі на аснове *puxnǫti (гл. пухнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таямні́чы, -ая, -ае.

1. Поўны таямніцы (у 1 знач.), загадкава-незразумелы.

Т. шорах.

2. Які з’яўляецца тайнай і наўмысна хаваецца.

Прыехаў з таямнічай мэтай.

3. Шматзначны, загадкавы.

З таямнічым выразам твару.

|| наз. таямні́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паэты́чны, -ая, -ае.

1. гл. паэзія.

2. Прасякнуты паэзіяй, поўны хараства.

П. малюнак прыроды.

3. Мастацкі, творчы.

Паэтычнае чуццё.

Паэтычная задума.

4. Эмацыянальны, уражлівы.

Паэтычная натура.

|| наз. паэты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змро́чны, -ая, -ае.

1. Слаба асветлены, ахоплены змрокам.

З. яловы лес.

2. перан. Поўны цяжкіх пачуццяў, бязрадасны, пануры.

З. твар.

Змрочныя думкі.

Змрочныя прадчуванні.

3. перан. Цяжкі, беспрасветны.

Змрочныя гады зняволення.

|| наз. змро́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наліўны́, -а́я, -о́е.

1. Які прыстасаваны для перавозкі вадкіх грузаў без тары.

Наліўное судна.

2. Які прыводзіцца ў рух вадою, што падае зверху (спец.).

Наліўное вадзяное кола.

3. Поўны сокаў, спелы (пра плады).

Наліўныя яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Засоўваючы ўнутр чаго‑н., напоўніць чым‑н. Насоваць поўны чамадан рэчаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)