◎ Пі́зі, пізікі, піткі ’слёзы’, nici (пусксщъ) нюні (распускаць)’, пізі пускатэ ’плакаць’, пізя, пізяло, пьгзя ’плаксун’ (драг., Нар. лекс.; Сл. Брэс.; ТС). Магчыма, звязана з укр. гуц. пізьма ’гнеў’. Відаць, гукапераймальнае, гл. пызі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прычыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Плакаць, прыгаворваючы словы жальбы. Плакаў хлопчык, і ліліся Градам слёзы на пясок. Плача, бедны, прычытае, Вуха к долу прыхіне, Ды маўчыць зямля сырая. Колас. Захінаючыся ражком хусткі, жанчына ўсё войкала і прычытала, а Сотнікаў сядзеў на ўслоне і пільнаваў, каб яна не вырвалася на двор — не нарабіла крыку. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Моўрыць ’знаходзіцца ў стане панурасці, абыякавасці (напр., аб карове, калі яна не есць)’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. mauróti ’раўці’, ’румзаць’, ’плакаць’, maũrinti ’валачыся, плесціся па гразі’, maurióti ’блукаць, бадзяцца’, maũryti ’плесціся па гразі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зу́зліць ’плакаць, ныць’ (ашмян., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. уст. дыял. зу́зи, зу́зни ’шум, гоман’ (Жэлях.). Верагодна, гукапераймальнае, магчыма, з літ. zū̃zti ’гусці’ > *зусці > *зузла ’той, хто гудзіць (ные)’ > зузліць ’ныць’. Параўн. зурзаць, зюзюкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скіпе́ць, ‑піць; зак.
1. Разм. Згарэць. Скіпела селішча ў агні — і дом, і сад датла. Непачаловіч. Не стала Рудні і Кандратавіч, Датла скіпела Гарадзішча — І плакаць некаму над стратамі, Над чорным сумам папялішчаў. Гілевіч.
2. перан. Разнервавацца; абурыцца. Раман скіпеў. «Давай яшчэ адну [партыю] згуляем!» — патрабуе. Што ж, выйграў у яго Ляксей і тую. «Вожык».
•••
Скіпець на нажы — загінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мазда́н ’дурная галава’ (Шат.). Памылкова Шатэрнік (152) суадносіць яго з польскім mazgaj, якое ад mazgoić się ’плакаць’ < прасл. mazati sę. Бел. маздан паходзіць з мазган, якое ад мазгі 1 і суф. ‑ан (як сталбан) ’дурань’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скі́гаць, скігата́ць ‘плакаць, быць; вішчаць (аб дзіцяці або парасяці)’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк.), скігата́ць ‘тс’ (Гарэц., Сл. рэг. лекс.), скі́гліць ‘тс’ (пін., Нар. лекс.), скі́гліці ‘тс’ (Сл. Брэс.). Гукаперайманне. Параўн. скагатаць, скуголіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скардзіцца, жаліцца, бедаваць, плакаць, плакацца; журыцца, ныць, бурчаць, хныкаць (разм.) □ пускаць слязу
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
выць, выю, выеш, вые; незак.
1. Працяжна і тужліва скуголіць. Трывожна брахалі і неяк жаласна і жудасна вылі сабакі. Колас. // Утвараць падобныя на выццё гукі. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі. Шамякін. Недзе поблізу грымяць гарматы. Выюць над галавой снарады. Колас.
2. Груб. Плакаць уголас, галасіць; скуголіць. Выць ад болю.
•••
Хоць воўкам вый — пра цяжкае, безвыходнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прычыта́ць, прычы́тваць ’плакаць (па нябожчыку), прыгаворваючы словы жальбы’ (Нас., ТСБМ, ДАБМ), прычы́тываць ’галасіць’ (рэч., Мат. Гом.). Укр. причита́ти, причи́тувати ’тс’, рус. причита́ть ’тс’. Да чытаць (гл.). Усходнеславянская сематычная інавацыя. Паводле ЕСУМ (4, 584), украінскае слова запазычана з рускай (царкоўнаславянскай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)