ко́лба, -ы, мн. -ы, колб і -аў, ж.
Лабараторная шкляная пасудзіна з доўгім горлам для хімічных работ.
|| памянш. ко́лбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. ко́лбавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сіфо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Выгнутая трубка для пералівання з адной пасудзіны ў другую вадкасцей з рознымі ўзроўнямі (спец.).
2. Пасудзіна для газіравання пітной вады.
|| прым. сіфо́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
клеява́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Жан. да клеявар.
2. Пасудзіна для варкі клею.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пля́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).
Шкляная пасудзіна для захоўвання вадкасці, бутэлька.
П. малака.
|| памянш. пля́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. пля́шачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гаршчо́к, ‑шка, м.
Круглая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы. Маці пачала вымаць з печы гаршкі з ядою. Дамашэвіч. Пільнуйся гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі. Прыказка. // Прадаўгаватая гліняная пасудзіна ў выглядзе ўсечанага конуса для хатніх раслін. // Пасудзіна для мачы і спаражненняў. Начны гаршчок.
•••
Ад гаршка паўвяршка — пра недарослага, нясталага чалавека.
Заглядаць у чужы гаршчок гл. заглядаць.
Змяняць гаршкі на гліну гл. змяняць.
Не святыя гаршкі лепяць гл. святы.
Як у гаршку кіпець гл. кіпець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́нна, ‑ы, ж.
1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання. Дзіцячая ванна. Мыцца ў ванне. // Спец. Пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы.
2. Працэс мыцця, купання ў такой пасудзіне. Прыняць гарачую ванну.
3. Лячэбна-прафілактычны сродак. Паветраныя ванны. Сонечныя ванны.
[Ням. Wanne.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гуся́тніца, ‑ы, ж.
1. Птушніца, якая даглядае гусей.
2. Пасудзіна авальнай формы, у якой смажаць гусей і іншую птушку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таво́тнік, ‑а, м. і таво́тніца, ‑ы, ж.
Пасудзіна для тавоту. Хлапчук стаяў на гусеніцы і заядла арудаваў тавотніцай. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кадзь, -і, Т -ддзю, мн. -і, -ей і -яў, ж.
Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі (выкарыстоўваецца для заквашвання капусты і інш.).
|| памянш. ка́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бале́я, -і, мн. -і, -ле́й, ж.
Вялікая нізкая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны.
Паласкаць бялізну ў балеі.
|| памянш. бале́йка, -і, ДМ -ле́йцы, мн. -і, -ле́ек, ж.
|| прым. бале́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)