узнача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Стаць на чале каго‑, чаго‑н., узяць на сябе кіраўніцтва кім‑, чым‑н. Узначаліць партызанскі атрад. Узначаліць будаўніцтва завода. □ Камандзір пяхотнага палка ўзначаліў усю групоўку. Няхай. Згуртавалі калектыў, узначалілі барацьбу за тэмпы і якасць камуністы і камсамольцы. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пратырча́ка ’палка, якая тырчыць з зямлі’ (Ян.). Гл. прастарчака, параўн. варыянтнасць тырчэ́ць/стырчэ́ць ’вытыркацца’, з семантычна няяснай прыстаўкай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паплі́ска ’(плоская) палка’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сцяшк., Сержп.), ’тонкія жэрдкі, якімі прывязваецца салома на страсе’ (Янк. 1), ’палкі, якімі ўвязваюць дровы на возе’ (Некр.), паплі́цка ’палка, дручок’ (Янк., Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё, звязана з пляскаць, як пліска (гл.). Параўн. яшчэ ўкр. поплі́сок ’вялікая лужа, якая засталася пасля паводкі або вялікага дажджу на месцы, пакрытым травой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́шыбак ’палка’ (калінк., Мат. Гом.), навагр. пашыбак ’палка, якой можна кінуць’ (З нар. сл.). Рус. пск., цвяр. паши‑ бок Асколак, абломак чаго-н.© ’рэзкі удар’. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шыбаць (< прасл. šibati ’біць, кідаць’), адпаведнікам якога з’яўляецца літ. šiupės ’дробныя кавалкі, крошкі’, šiupeti ’крышыцца, драбіцца’. Суфікс ‑ъkъ надае значэнне выніку дзеяння (Борысь, Prefiks., 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аштыга́ць ’біць, муштраваць’ (Сцяц.). Ад штых ’вастрыё, завостраная палка’, параўн. выштыхаць ’пабіць’ (КСТ), з азванчэннем х у інтэрвакальным становішчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярцёл ’завостраная палка, на якой смажыцца сала’ (КТС, А. Куляшоў). Да ве́рцел (гл.). Параўн. ст.-рус. вертелъ (XVII ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́клуска ’палка, якую клалі на воз, каб пашырыць яго плошчу’ (драг., Сл. ПЗБ). Параўн. таксама паклеска і по́пліска (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стра́стно нареч.
1. (очень сильно) мо́цна; (горячо) го́рача; (преданно) адда́на;
2. (с крайним увлечением) заўзя́та, страшэ́нна, стра́шна;
3. (пылко, чувственно) стра́сна, па́лка, го́рача.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
до́ўбня, ‑і і даўбня́, ‑і, ж.
1. Вялікая палка з патаўшчэннем на канцы (для ўбівання чаго‑н., забою жывёлы і пад.). Машэка доўбняй замахнуцца яшчэ на некага спяшыць... Купала. Яшчэ парася ў чэраве, а доўбня ўжо гатова. З нар.
2. перан. Пагард. Пра няцямкага, дурнога чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Тое, што і перастрэлка. Тры роты пяхотнага палка.. трапілі ў перапалку, наскочыўшы на засаду. Лынькоў.
2. перан. Крыклівая спрэчка, лаянка. Сямейная перапалка. □ Мароз з апушчанымі вачамі чакаў, пакуль скончыцца перапалка паміж Шэметам і Цмыгам. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)