працава́цца, ‑цуецца; безас. незак.

Ладзіцца, ісці спарней (пра работу). [Пятрусь:] — Працуецца — лепш не трэба. Як пайшоў з восені, дык і да гэтага часу раблю, а нядаўна дзесятнікам прызначылі. Сіўцоў. Працавалася Андрэю сёння лепш, чым калі-небудзь раней. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжкава́гавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае вялікую вагу; цяжкі. Цяжкавагавыя тавары.

2. Які перавышае сваёй вагой нормы загрузкі. Цяжкавагавы поезд. □ Перад .. [Віталем] егерам разыходзяцца пуці, на якія ён павінен расфарміраваць цяжкавагавы састаў, што прыбыў нядаўна з Масквы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стараслу́жачы, ‑ая, ‑ае.

Які даўно знаходзіцца на ваеннай службе. Яшчэ зусім нядаўна маладога салдата можна было беспамылкова адрозніць ад стараслужачага шмат па якіх знешніх прыкметах. «Маладосць». / у знач. наз. стараслу́жачы, ‑ага, м. Выбываюць стараслужачыя, прыходзіць новая змена. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тако́лечынядаўна, толькі што’ (Сцяшк.). Няясна; другая частка слова адпавядае ‑колечы (гл.), прадстаўленаму ў спалучэннях каліколечы (гл.), хто‑ко́лечы ’хто-небудзь’, што‑ко́лечы ’што-небудзь’, утворанаму са спалучэння часціц *‑kole (ESSJ SG, 1, 318) і ўзмацняльнага ‑чы (параўн. цяперачы) або з *tako‑lĕ‑či, гл. так, а таксама ESSJ SG, 1, 305, 319.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акаймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Абшыць, абкружыць чым‑н. у выглядзе каймы. // Стаць каймою, абкружыць сабою што‑н. Дашчаная агароджа акаймавала нядаўна пусты яшчэ, у грудах руін квартал, і з-за яе відаць ужо цагляная кладка сцен. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апі́рышча, ‑а, н.

Тое, што і апора (у 1, 3 знач.). Сам [Лоўгач] нядаўна блукаў у змрочным карагодзе супярэчлівых думак, вагаўся, шукаў апірышча ў жыцці, каб не апусціцца, каб жыць па-людску. Савіцкі. Думкі пра сына былі цяпер адзіным апірышчам [Антона]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заінтрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак, каго-што.

Выклікаць вялікую зацікаўленасць; захапіць, зацікавіць. Відаць было, што .. [Янка] хацеў заінтрыгаваць прыяцеля і не адказваў проста на яго пытанне. Колас. Заінтрыгавала Андрэя тое, што яго так хутка выклікае Паддубны — нядаўна ж былі ў яго. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́лька ‘толькі’: тылька асталося тры зелечка (там., Д.-Хадак.), тылько, ты́лькі ‘толькі’ (воран., гродз., беласт., кам., драг., Сл. ПЗБ), ‘толькі што, нядаўна’ (воран., астрав., там жа), ст.-бел. тылько, тылко, тилко ‘не больш як’, ‘выключна, адзіна’, ‘толькі’ (1501 г., ГСБМ). Апошнія лічацца запазычанымі са ст.-польск. tylko (Булыка, Лекс. запазыч., 201; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 154).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іржаны́ і ржаны́, ‑ая, ‑ое.

Жытні, аржаны. Пахла прэллю са страхі, токам, свежай, нядаўна памалочанай іржаной саломай. Мележ. Над спелым іржаным полем, хаваючы сонца і блакіт неба, павольна паўзла густая хмара. Мыслівец. Люблю я прыволле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Ржаных каласоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хайлу́к, ‑а, м.

Абл. Вавёрчына гняздо. [Зоська:] — О-о, гэта яна [вавёрка] можа. Нядаўна маміны грыбы, што сушыліся пад страхою, таксама забрала і перанесла ў хайлук, у гняздо сваё. Ляўданскі. Ужо каля самага поля ў густых пасадках сасонніку Міхась натрапіў на вавёрчын хайлук. Бяспалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)