траверці́н, ‑у, м.

Вапнавы туф, які адкладваецца мінеральнымі крыніцамі (выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял).

[Іт. travertino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шклава́та, ‑ы, ДМ ‑ваце, ж.

Лёгкі цеплаізаляцыйны матэрыял са зблытаных шкляных валокнаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эпіграфа, эпіграфікі. Эпіграфічны матэрыял. Эпіграфічны тэкст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэрыя́льны, -ая, -ае.

1. гл. матэрыял.

2. Рэчыўны, рэальны ў супрацьлегласць духоўнаму.

М. свет.

3. Які адносіцца да ўзроўню жыцця, даходу, заробку.

Матэрыяльнае становішча.

|| наз. матэрыя́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрыўны́, -а́я, -о́е.

1. Які служыць для падрыву, мае адносіны да ўзрывання чаго-н.

П. матэрыял.

Падрыўныя работы.

2. перан. Накіраваны на падрыў чаго-н., нанясенне шкоды чаму-н.

Падрыўная дзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спажы́ва, -ы, ж.

1. Тое, чым лёгка можна пажывіцца (разм.).

Падкі да спажывы.

2. Харч, ежа; здабыча.

Лісы шукаюць спажывы.

3. перан. Матэрыял для роздуму, разумовай дзейнасці і пад.

С. для розуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вырабу гонты. Гонтавы матэрыял. // Зроблены з гонты. Гонтавы дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашалёвачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для ашалёўкі; звязаны з ашалёўкай. Ашалёвачныя работы. Ашалёвачны матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калекцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калекцыі, з’яўляецца калекцыяй. Калекцыйны матэрыял. Калекцыйныя маркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калодкі. Калодачны матэрыял. Калодачная планка. Калодачная падэшва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)