працадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., што.
1. Прапусціць (вадкасць) праз што‑н. для ачысткі. Працадзіць малако праз цадзілку. Працадзіць булён.
2. перан. Вымавіць павольна, неразборліва, не разнімаючы зубоў. — Цікава было б зірнуць на гэты лясок... — скрозь зубы працадзіў Лявон Свірыдавіч. Корбан. — Так, так, бачу, і ты, стары, жартаваць ўмееш, — працадзіў, ухмыляючыся, князь. Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чых 1, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чхаць — чхнуць; а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам чых Напаў на тыпа, ў носе свідраванне Такое пачалося!.. — Вось грахі! Корбан. На кожны чых не наздароўкаешся. Прымаўка.
чых 2, выкл.
Ужываецца гукапераймальна для перадачы рэзкага адрывістага гуку пры чханні. У цішыні пачулася гучнае: «Чых!»
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мянта́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Наждачная лапатка, якой востраць косы. [Алесь] спыніўся, узяў вехцік сакавітай травы, абцёр палатно касы, і яна зазвінела, заспявала пад мянташкаю. Сабаленка.
2. перан. Разм. Пра таго, хто многа і без толку гаворыць; трапло. Шкада, што мянташкам Там-сям давяраюць І волю даюць Языкамі мянціць. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і аблята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Лётаючы, пабываць у многіх месцах. Аблётала, напэўна, сотні кветак За кожнай кропелькай пчала. Корбан. // перан. Разм. За кароткі час пабываць у многіх месцах. [Вова] і праўда назаўтра аблётаў увесь горад. Марціновіч.
2. Выпрабаваць; праверыць у выпрабавальным палёце самалёт, дырыжабль і пад. Аблётаць новыя машыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Запэўніць у верагоднасці чаго‑н.; паручыцца за што‑н. — Прыйду, прыйду, — заверыла Зося [Рыгора], моцна паціскаючы яго руку. Гартны. Узяўся парты нарабіць Дырэктар райпрамкамбіната. «Усё зраблю, як мае быць! — заверыў ён, — клянуся — свята!» Корбан.
2. Засведчыць правільнасць або сапраўднасць чаго‑н. подпісам, пячаткай. Заверыць подпіс. Заверыць дакумент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачы́м, прысл.
Разм.
1. пытальнае. Колькі каштуе? Па якой цане? — Вам нічога Вольга не казала? — звярнуўся дзядзька да Марыны Сцяпанаўны. — Пачым яна тварог прадала? Корбан.
2. адноснае. Ужываецца ў якасці злучальнага слова ў даданым дапаўняльным сказе; адпавядае словам: «за якую цану», «колькі каштуе». Ён спытаў, пачым кілаграм сліў.
•••
Ведаць, пачым фунт ліха гл. ведаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спор, ‑у, м.
Удача, поспех у чым‑н. Спор у рабоце. □ Госці павіншавалі Ганну Сымонаўну з «улазінамі», з прыездам, пажадалі ёй шчасця і спору ва ўсім. Дубоўка. «Э-эх!» — пайшоў [Фама]. Падскочыў два разы, Але чамусьці не было ў танцы спору. Корбан.
•••
Спор ды лад (у рабоце, жыцці і пад.) — пажаданне добра працаваць, жыць і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кары́ць 1, кару, корыш, корыць; незак., каго.
Разм. Папракаць каго‑н., сварыцца на каго‑н. Кажа ціха гаспадыня: — Што карыць яго дарма? Ад дабра свой дом не кіне, Добра ведаю сама. Колас. І [Борка] двойку атрымаў таксама. А ўвечары ізноў карыла мама. Корбан.
кары́ць 2, кару, корыш, корыць; незак., што.
Абчышчаць дрэва ад кары; акорваць. Карыць бярвенне. Карыць пні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́дзька, ‑і, м.
1. Бацькаў або матчын брат; цётчын муж. Не вярнуўся дадому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Брыль.
2. Дарослы мужчына наогул; зварот да старэйшага ўзростам мужчыны. Тры дзяўчынкі, адна меншая за другую, туліліся да маці, з непасрэднай дзіцячай цікаўнасцю зыркаючы вочкамі на незнаёмых дзядзькоў. Дадзіёмаў. У калідоры стаялі Міколавы аднавяскоўцы — дзядзька Лявон і цётка Тэкля. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак.
1. чаго. Сапсаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напсаваць паперы. □ Стары ўскіпеў: «Вядома, род мышыны Мне столькі напсаваў вашчыны!» Корбан.
2. Прынесці шкоду. [Гендарсан:] — А я вас затрымаю тут на пару дзён. Вы ў мяне пагасцюеце, гер Пфэрдсан! У нас знойдзецца аб чым пагаварыць. Спадзяюся, што гэта не напсуе вашай практыцы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)