ма́львавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мальвы. Мальвавыя кветкі.

2. у знач. наз. ма́львавыя, ‑ых. Сямейства раздзельна-пялёсткавых травяністых і дравяністых раслін (мальва, канатнік, кенаф, бавоўна і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няко́шаны, ‑ая, ‑ае.

Які не касілі, не скасілі. Сустрэлі.. [Андрэя з сям’ёй] на радзіме палеткі, зарослыя густым беразняком, някошаныя, замшэлыя сенажаці. Пестрак. Паплавы стаялі някошаныя, і дзе-нідзе другі раз зацвіталі кветкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кве́тнік, ‑а, м.

Градка, клумба або агародчык, дзе растуць кветкі. Такога кветніка ва ўсёй вёсцы не знойдзеш: і цюльпаны, і півоні, і макі, і ружы, і вяргіні, і астры. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі.

В. з валошак.

Лаўровы в.

2. Тое, што і вянец (у 5 знач.).

3. Тое, што і нізка¹, вязка (у 2 знач.).

В. грыбоў.

|| памянш. вяно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. вяно́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кандра́цікі ’крыйічпік-дуброўка, Veronica chamaedrus L.’ (маг. Кіс.). Відавочна, з * квадрацікі ў сувязі з квадратнай формай (контурам) кветкі з чатырох пялёсткаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́калкі ‘зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (КЭС). Няясна. Магчыма, ад *смокаць < смактаць, таму што дзеці некалі смакталі салодкія кветкі гэтай расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плод, ‑а, М ‑дзе; мн. плады, ‑оў, м.

1. Частка расліны, якая развіваецца з кветкі (завязі) і змяшчае ў сабе насенне. Плод сланечніка. // Ядомая частка некаторых раслін, якая развілася з кветкі (завязі). Старыя яблыні і грушы не маюць догляду і даюць мала пладоў. Бядуля.

2. Зародак дзіцяняці ў чалавека і млекакормячых.

3. перан. Вынік, прадукт якой‑н. дзейнасці. Глянь, як горда жыве маладая сталіца, Як шчасліва плады сваёй працы нясе... Звонак.

•••

Пажынаць плады гл. пажынаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацяні́ць, ‑цяню, ‑ценіш, ‑ценіць; зак., каго-што.

Засланіць, загарадзіць ад святла, пакрыўшы ценем. Дрэва зацяніла кветкі. □ Сасна дасягнула такой вышыні, што суседнія дрэвы ўжо не маглі перарасці і зацяніць яе. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.

1. Змяць, памяць нагамі ўсё, многае. Ператаптаць усе кветкі.

2. Разм. Прайсці, пахадзіць па многіх дарогах, шляхах, пабываць у розных месцах. Нямала ён сцежак ператаптаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Салісо́ўка ’хустка ў кветкі’ (Сл. Брэс.). Відаць з шаліноўка (гл.); да замены ш/с параўн. сапель ’шуфель’. Магчыма, паўплывала мусліноўка (гл. муслін).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)