палатно́, -а́, мн. -ло́тны, -аў, -лацён і -ло́цен, н.

1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.

Кужэльнае, зрэбнае п.

Віскознае п. (віскозная тканіна такога перапляцення). Збялець як п. (стаць вельмі бледным).

2. Паласа, стужка ў механізме.

П. транспарцёра.

3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).

Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.

Шырокае гістарычнае п. (перан.: пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).

4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).

П. чыгункі.

5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).

П. касы.

П. пілы.

|| прым. палатня́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Палатняная кашуля (з палатна). Палатняная вытворчасць.

Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і ўтку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дачыне́нне, ‑я, н.

Сувязь з кім‑, чым‑н., адносіны да каго‑, чаго‑н. Адвярнуўшыся, хлопец убачыў Люську, якая, мабыць, мела нейкае дачыненне да камсамольскага камітэта. Навуменка. Ермаліцкі больш за ўсіх меў дачыненне да касы, і ўсе гэтыя заўвагі да некаторай ступені прымаў і на сябе. Скрыган.

•••

У дачыненні да каго-чаго — ужываецца ў значэнні прыназоўніка, які паказвае накіраванасць дзеяння. — А ў тваіх словах у дачыненні да мяне і да маіх ідэалаў няма нічога жандарскага? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прако́с, ‑а, м.

1. Пракошаная паласа шырынёй у адзін узмах касы, адзін захват касілкі. Мажны і высокі, як дуб, сівы, як выбелены лён,.. [дзед Ахрэм] лёгка махаў касой, пракладаў у высокай траве роўную, гладкую сцяжынку — пракос. Асіпенка. Цімох памянташыў касу і заняў новы пракос. Капыловіч.

2. Доўгая града скошанай травы. Трава лёгка паддавалася і пакорна лажылася ў роўныя пракосы. Колас. [Надзя:] Копы я кончыла растрасаць і пракосы ўсе за Лявонам разбіла, — што цяпер рабіць? Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пя́тка 1 ’пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).

Пя́тка 2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск. piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́сны ​1, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты расой. Любіў ён [бацька] свіст касы ў росных травах, Звон тапара на зрубе, шолах ніў... Непачаловіч. Як хораша выглядае ў ціхую раніцу росная лотаць на роўнай, як стол, сенажаці! Паслядовіч. З правага боку блішчыць на сонцы росны авёс. Калюга. // Які суправаджаецца выпадзеннем расы. Вось паважны і ўрачысты, Раніцою роснай, Гаспадар вядзе турыстаў. Гілевіч.

ро́сны ​2, ‑ая, ‑ае.

У выразе: росны ладан — араматычная смала, якая дабываецца з кары паўднёваазіяцкіх дрэў (выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́сы, ‑ая, ‑ае.

Светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы). Русыя вусы. Русая барада. □ [Веньяміну] робіцца весела: у русых валасах дзяўчыны заблыталася травінка. Навуменка. Дзве русыя тоўстыя касы звісалі ніжэй паясніцы. Гурскі. // Які мае валасы такога колеру (пра чалавека). Ад бессані, ад звону гарадскога ў край буслоў, калін і медуніц, да яснавокіх русых маладзіц мяне вяртае самы юны спогад. Федзюковіч. У непрагляднай завірусе Цябе прыкмечу я здалёк — Сярод чарнявых, белых, русых Ты ўся гарыш, як вугалёк. Дайнека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбі́ць, адаб’ю́, адаб’е́ш, адаб’е́, адаб’ём, адаб’яце́, адаб’ю́ць; адбі́; адбі́ты; зак.

1. што. Адламаць, аддзяліць, адкалоць, адшчапіць, адарваць, адкрышыць ударам.

А. ручку кубка.

А. дошку.

2. што. Адкінуць сустрэчным ударам.

А. мяч рукою.

А. атаку.

3. перан., што. Адказваючы на абвінавачанні, прыдзіркі і пад., абвергнуць іх.

А. нападкі крытыканаў.

4. каго-што. Вярнуць сабе сілаю, з боем.

А. горад.

5. каго-што. Прыцягнуць, прывабіць да сябе, аддаліўшы ад другога (разм.).

А. чужога мужа.

А. пакупнікоў.

6. перан., што. Прымусіць баяцца што-н. рабіць; знішчаць, адабраць (памяць, жаданне і пад.; разм.).

А. ахвоту спрачацца.

Гора адбіла памяць.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Адлюстраваць чый-н. вобраз (пра гладкую, бліскучую паверхню).

Люстра адбіла малады яшчэ твар жанчыны.

8. каго-што. Адлюстраваць, паказаць у вобразах.

А. жыццё ў мастацтве.

9. што. Абазначыць ударамі, звонам і пад.; выстукаць рытмічнымі ўдарамі

А. такт рукой.

Гадзіннік адбіў дванаццаць.

А. тэлеграму (паслаць; разм.).

10. што. Ударам пашкодзіць што-н., зрабіць балючым.

А. печань.

А. далоні.

11. што. Навастрыць, выраўнаваць лязо касы і пад., б’ючы малатком.

А. касу.

12. што. Размякчыць ударамі.

А. мяса.

13. што. Памераўшы, выдзеліць участак чаго-н.; аддзяліць, перагарадзіўшы.

А. участак пашы.

|| незак. адбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. адбіва́нне, -я, н. і адбіццё, -я́, н. (да 2 і 3 знач.).

|| наз. адбі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 9—11 знач.), адбо́й, -ю, м. (да 2 знач.; спец.) і адбо́йка, -і, ДМ -бо́йцы, ж. (да 1 знач.; спец.).

Адбіўка касы́.

Адбой мяча рукой.

Адбойка вугалю ў забоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лучок 1 ’наморднік для цяляці’ (ТС), ’вілачкі ля касы, якія падбіраюць пры касьбе скошаныя расліны (грэчку, віку, ячмень)’ (Юрч., Сцяшк., ТС) — першапачаткова быў лучок, на які магло быць нацягнута палатно для адкідвання збожжавых (в.-дзв.; Шатал., Шат.) ’чаўнок для вязання сетак’ (Дэмб. 2). Да лук 1 (гл.).

Лучок 2 ’лучка, лука, утвораная загібам ракі’ (Бяльк.), ’невялікі залом, выступ берага ў малой рэчцы’ (слаўг., Яшк.). Да лука́ (гл.). Канчатак аформлены пад уплывам лужок < луг (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латы́ш 1 ’прадстаўнік асноўнага насельніцтва Латвіі’ (ТСБМ), прым. латышскі (ТСБМ), латыські (Касп.). Укр. лати́ш, рус. латы́ш, польск. łotysz, чэш. Lolyš. У бел. і ўкр. антрапаніміі сустракаюцца асновы з ла‑ і ло‑. Узыходзіць да лат. latvieši ’латышы’ (< latvietis), літ. lãtvis, якія паходзяць ад назвы р. Late (Мікала, Slavia, 15, 162; Фасмер, 2, 466).

Латы́ш 2 ’вялікі збан з адной ручкай’ (Сл. паўн.-зах.). Да этноніма латыш (відавочна, форма збана пашырылася з Латвіі). Параўн. назву касы літоўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыльё ‘тупы бок касы’ (Чуд.), ‘тыльная частка нажа’ (ТС), тыллё ‘лязо нажа’ (Касп., Мат. Маг.) — адносна апошняга Станкевіч мяркуе, што гэта старана, процілеглая лязу (Стан., 1173), аднак фіксацыя ў розных населеных пунктах пярэчыць гэтаму меркаванню. Да тыл (гл.); змена семантыкі, магчыма, звязана з мясцовай трансфармацыяй зыходнага слова ў дыял. тул, гл. Сюды ж памянш.-ласк. ты́льечко ‘паркан’ (Доўн.-Зап., Пін.), параўн. тыльна сцяна ‘глухая сцяна з цэлых бярвёнаў, прасла’ (ЛА, 4), магчыма, першапачаткова ад тын, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)