ладнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Даволі вялікі, значны. Ладнаваты кавалак поля. □ Канчаецца паляна — трапляецца пад ногі ладнаваты бярэзнік, куп’ё. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старале́ссе, ‑я, н.
Месца, зарослае старым лесам. [Хлопец:] — Слухайце [дзядзька], а чаму гэта толькі тут кавалак старалесся, а далей маладняк? Жук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпага́ціна, ‑ы, ж.
Кавалак шпагату. Савасцей Мікітавіч вынес пеўня на балкон і прывязаў яго за нагу доўгай шпагацінай. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Хутка, з шумам упасці адкуль‑н. Адрэзаны кавалак дошкі хруснуў, шухнуўся ўніз. Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рус, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
Умацаваны на мачце вялікі кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна.
Ісці на ўсіх парусах.
Падняць парусы (паставіць і разгарнуць парусы на судне).
|| прым. па́русны, -ая, -ае.
П. спорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лама́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж. (разм.).
1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч, палка і пад.).
2. Старая або сапсаваная непрыгодная рэч.
Не стрэльба, а л.
3. перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).
Няуклюдная л.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маналі́т, -у, М -ліце, мн. -ы, -аў, м.
1. Суцэльная каменная глыба, а таксама прадмет, высечаны з яе.
2. Кавалак глебы з непарушаным структурным складам, які паказвае будову глебы ў вертыкальным разрэзе (спец.).
|| прым. маналі́тны, -ая, -ае.
Маналітная калона.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.
Адрэзаны вялікі плоскі кавалак (хлеба, сала і г. д.). Маці памагала маслам лусту хлеба і падала сыну. Пальчэўскі. Гаспадыня злазіла ў кубел, адрэзала лусту сала і кавалак каўбасы, выцягнула агурок і ўсё гэта падала Раі. Новікаў.
•••
Адрэзаная луста — тое, што і адрэзаная скіба (гл. скіба).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жу́льніцтва, ‑а, н.
Занятак, паводзіны жуліка; махлярства, ашуканства. Пан пагаліўся на добры кавалак зямлі і адсудзіў яго нейкім жульніцтвам. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жава́ць, жую́, жуе́ш, жуе́; жуём, жуяце́, жую́ць; жуй; жава́ны; незак., што.
1. Размінаць ежу або што-н. зубамі.
Ж. кавалак хлеба.
2. перан. Доўга і нудна гаварыць, разбіраць адно і тое ж (разм.).
Ж. пытанне цэлую гадзіну.
|| наз. жава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)