пяцярня́, ‑і, ж.
Разм. Далонь з пальцамі; кісць. Вышэй ад Галадая ўзяўся рукою Жук, над ёю сашчапіліся вузлаватыя Янушкавы пальцы, потым — далонь Срэбнікава, за ёй шырокая Цярэшкава пяцярня. Быкаў. Бацька нязграбна, неяк усёй пяцярнёй, браў ручку і выводзіў: «Михаилъ Мыцкевичъ». С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рунь, ‑і, ж.
Усходы, пасевы азімых культур. Пасля дажджоў на полі дружна паднялася зялёная рунь. Навуменка. Ужо засыпаў на бярозах майскі жук, ліст убраўся ў сілу, а на палетках вырасла маладая рунь. Лупсякоў. Статак пагналі за выган, на жытнёвую рунь. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траску́н, ‑а, м.
1. Жук сямейства лістаедаў, які ўтварае трэск трэннем кончыка брушка аб надкрыллі.
2. Разм. Моцны мароз. — Спі, сынок! — азвалася спрасонку маці. Ён ціха пасядзеў на ложку, пакруціў галавою і, прыслухаўшыся да цемнаты, уцяміў — страляў мароз-траскун у сцяне. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Саза́н ’рачная прамысловая рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Жук., Інстр. 2). Рус., укр. саза́н. З тур., казах. sazan ’тс’ (Міклашыч, 289; Фасмер, 3, 545).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падка́меншчык ’маларухомая прыдонная рыба, якая жыве ў прэснай вадзе пад камнямі’ (ТСБМ, Жук.). Рус. подка́менщик. Ад прыметніка падкаменны з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абры́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; пр. абрыдзеў, ‑дзела і абрыд, ‑ла, зак.
Надакучыць, апрыкраць; прыесціся. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Лабановічу ўрэшце абрыдла гэта п’яная гульня і гэта гразь распушчанага языка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жуко́віна ’персцень’ (Сл. паўн.-зах., Жд., Шат., Жыв. сл., 149), жыко́віна (Шат.; бяроз., Шатал., жыт., Лексика Пол., 286). Рус. наўг., арханг., алан. жуко́ви́на ’тс’, ’жучок’, укр. жуко́вина ’пярсцёнак з каменем’ (Жэлях.), жукови́на ’жучок’ (Грынч.). Параўн. ст.-рус. жукъ ’рэльефнае ліццё на метале’; відаць, сем. перанос ад слова жук 1 па форме, магчыма, з улікам прыпадабнення лапак жука да захватаў для трымання камення ў персцені. Жуковіна — суфіксальнае вытворнае ад жук. Фасмер, 2, 64; Якабсон, Word, 8, 1952, 338.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скачо́к ‘конік (насякомае)’ (Мат. Маг., Шымк. Собр.), ‘жук-дрывасек’ (Бяльк.). Да скакаць (гл.), самастойныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах: рус. пск. скачо́к ‘конік’, балг. самак. скачо́к ‘тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Селёзка рэдка ‘рыба чахонь, Pelecus cultratus (L.)’ (Жук.). Maбыць, з рус. селёдка < сельдь ‘селядзец’, паколькі сустракаецца ва ўсходніх раёнах (гом., маг.). Перанос назвы на чахонь адбыўся з прычыны знешняга падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіня́ўка ‘маленькая рыбка’ (ПСл), ‘агульная назва рыб цёмнага ці стракатага колеру або маючых цёмную спінку, напрыклад, гальяна, Phoxims phoxims L.’ (Жук., Жукаў), ‘шчупак’ (Крыв., Янк. 2), ‘быстранка’ (Жук., Гіл., Жыв. св.), ‘верхаводка’ (Жыв. св., Сл. ПЗБ). Відавочна, ад сіні (гл.), параўн. сіня́вы ‘сіняваты’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг.), сярод значэнняў якога прысутнічае і ‘шэра-папялісты’. Але сіня́ўка як назва верхаводкі і падобнай да яе быстранкі можа быць і пераўтварэннем з селя́ўкі, сіля́ўкі (гл. сялява) пад уплывам сіні. Гл. таксама сінь і аднакаранёвыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)