◎ *Прадзе́ль, праділь ’прабор’ (Сл. Брэс.). З укр. проділь ’тс’. Далей гл. прадзел.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раке́тніца, ‑ы, ж.
Спецыяльнае прыстасаванне для пуску ракет (у 1 знач.). [Багун] яшчэ раз абдумаў план усёй аперацыі, успомніў, што ён павінен даць чырвоную ракету — знак агульнага наступлення, абмацаў у кішэні .. ракетніцу і пакрочыў далей. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Панаво́рышчу ’нечакана, выпадкам’ (Бяльк.). З *панаровышчу ў выніку метатэзы зычных; далей да нораў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адсе́сці сов., разг.
1. отсе́сть;
а. дале́й ад яго́ — отсе́сть да́льше от него́;
2. отдели́ться;
скары́нка адсе́ла — ко́рка отдели́лась;
3. ослабе́ть, спасть;
маро́з адсе́ў — моро́з ослабе́л (спал)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разво́й, ‑ю, м. (рэдка).
Ход, разгортванне, развіццё чаго‑н. Але вайна яшчэ ў пачатку, Ідзе пакуль што сіл развой. Колас. А далей развой быў шпаркі: Не здзівіла навіна, Калі Дзіма ад цыгаркі Дасмактаўся да віна. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэнаро́к, ‑рка, м.
Разм. Не асабліва моцны мужчынскі голас высокага тэмбру. Але Асмалоўскі зрабіў выгляд, што гэтыя папрокі яго не тычацца, і зноў загаварыў тонкім тэнарком: — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціхаво́ддзе, ‑я, н.
Месца на рацэ з павольным цячэннем; затока. Сеў, адну вуду закінуў далей, другую на ціхаводдзі бліжэй да берага і закурыў. Ляўданскі. — Калі ўзводзілі насып для чыгуначнага моста, — расказвае інжынер, — стварылася ціхаводдзе. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ады́лі ’а далей’ (Нас.), ’але’ (Гарэц.), адлі ’нарэшце’ (Нас.) да а‑далі. Гл. далі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спавіва́нка ‘вяроўка з трох і болей частак’ (Касп.). Да спавіваць, далей да віць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Атрымаць даныя, звесткі аб чым‑н.; пазнаць што‑н. Радасна было ісці ўсё далей і далей, каб зведаць невядомае, убачыць нябачанае. Колас. Мой кут лясны! Я змалку добра зведаў тваю лістоту, зоры і дажджы. Русецкі.
2. Спазнаць на ўласным вопыце, перажыць. Усяго давялося зведаць [Шымкевічам] у дарозе: і голаду, і холаду, і са смерцю нос у нос сутыкацца. Чарнышэвіч. «Рай» гэты аказаўся бяздонным пеклам і, каб выбрацца з яго, трэба было зведаць самую цяжэйшую з чалавечых пакут — жыццё без радзімы... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)