студзі́ць, студжу́, сту́дзіш, сту́дзіць; сту́джаны; незак., што.

1. Рабіць халодным, даваць астыць.

С. чай.

2. Марозіць, халадзіць; астуджваць, выпускаючы цяпло.

С. хату.

Холад студзіць ногі.

Апёкшыся на малацэ, і ваду будзеш с. (прыказка).

|| зак. астудзі́ць, астуджу́, асту́дзіш, асту́дзіць; асту́джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлума́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак.

1. што. Раскрываць сэнс, сутнасць чаго-н.

Т. пастанову.

Т. слова.

2. што каму і без дап. Асвятляць якое-н. пытанне, даваць зразумець сэнс чаго-н.

Т. рашэнне задачы.

|| наз. тлумачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Адсіка́цца ’на слушную заўвагу даваць грубы адказ’ (КЭС). Гл. сікацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прабо́рка ’прачуханка’ (ТСБМ, Шат.). Да прабіра́цьдаваць прачуханку’, прабраць < браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ло́пацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ецца; незак.

1. Даваць трэшчыны, ірвацца з трэскам, надзімаючыся разрывацца і знікаць.

Лёд лопаецца.

Шклянка лопаецца.

2. перан. Цярпець крах, поўную няўдачу (разм.).

Лопаюцца планы.

Лопацца са смеху (разм.) — знемагаць ад смеху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

1. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі.

Н. грамаце.

Н. гуляць у шахматы.

2. Падбіваць на што-н. нядобрае (разм.).

Вуліца навучае лаянцы.

3. Даваць параду, наводзіць на розум (разм.).

Маці навучае дзяцей дабру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інспектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Правяраць правільнасць чыіх‑н. дзеянняў шляхам нагляду і даваць інструктыўныя ўказанні. Інспектаваць школы. Інспектаваць войска.

[Ад лац. inspectare — аглядаць, назіраць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрпрэтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

Кніжн. Даць (даваць) інтэрпрэтацыю чаго‑н.; растлумачыць (растлумачваць), вытлумачыць (вытлумачваць). Інтэрпрэтаваць творы паэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предоставля́ть несов.

1. (давать в пользование чего-л., давать возможность обладания) дава́ць; аддава́ць; уступа́ць;

предоставля́ть возмо́жность дава́ць магчы́масць;

предоставля́ть ме́сто дава́ць ме́сца;

предоставля́ть свою́ кварти́ру в чьё-л. распоряже́ние аддава́ць (уступа́ць) сваю́ кватэ́ру ў чыё-не́будзь распараджэ́нне;

2. (давать возможность делать что-л., распоряжаться чем-л.) дава́ць (магчы́масць, пра́ва, дазво́л і да таго́ падо́бнае); пакіда́ць; дазваля́ць;

предоставля́ть все удо́бства дава́ць усе́ выго́ды;

предоставля́ть вы́бор дава́ць магчы́масць (пра́ва) выбіра́ць (вы́браць);

предоставля́ть реше́ние вопро́са кому́-л. пакіда́ць вырашэ́нне пыта́ння на каго́е́будзь, дава́ць магчы́масць (пра́ва) вы́рашыць пыта́нне каму́е́будзь;

предоставля́ть чьему́-л. усмотре́нию пакіда́ць на чыё-не́будзь меркава́нне (вырашэ́нне);

предоставля́ть до́брой во́ле пакіда́ць на до́брую во́лю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іскры́ць, ‑рыць; незак.

1. Выпускаць, даваць іскры. Жалеза іскрыць пад наждаком. // Даваць іскры пры недастаткова поўным кантакце ў электраправодцы. Рубільнік іскрыць. Кантакты іскраць. □ — Сыплюцца іскры каторы дзень, і не бачаць. — Гм, хай іскрыць, — адмахваецца рукою тата. — Перагарыць, дык паладзяць. Мыслівец.

2. Тое, што і іскрыцца. На выкаўзаным снезе так іскрыла сонца, што аж рэзала ў вачах. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)