раздзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., каго-што.

Тое, што і разадраць. [Зоська:] Птушкі нейкія чорныя, такія страшныя, — жудасна і сказаць! Да нас падлятаюць, распускаюць кіпцюры, разяўляюць глюгі, — здаецца, раздзерці і глынуць нас хочуць. Купала. Сухі пакутлівы кашаль раздзёр ягоныя грудзі. Ён кашляў у хустку так, што Алесь з жахам чакаў: вось-вось з’явяцца чырвоныя плямы. Караткевіч. Суха і гучна раздзёр цішыню званок тэлефона. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эге́ 2, і эге-ге́, выкл.

1. Ужываецца пры выяўленні чаго‑н. важнага, значнага ці нечаканага. — Эге, — неяк гучна ў цішыні азвалася Морка Парэмская. — Вы [маладзіцы] вот седзіце, размаўляеце за поўным сталом, а яго [сына] ужо колькі няма. Ракітны. — Эге, весела сёння ў «брахалаўцы»! — азваўся ад парога Мальчэўскі. Васілёнак.

2. Ужываецца для выказвання здзіўлення, недаверу і пад. Эге, куды хапілі. □ [Дзед:] — Эге, ці не Раманаў сынок часам? Толькі каторы? Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да падмыць.

2. звычайна безас. Разм. Пра моцнае жаданне што‑н. рабіць (зрабіць). Але іншы раз .. [Ігнася] так і падмывала сарвацца з месца, з крыкам праімчацца ўздоўж платоў і збіць з ног якога-небудзь важнага сямікласніка. Чарнышэвіч. Азёр дзівосных бачыў я нямала, І калі чуў, як гучна славяць іх, Мяне часамі крыкнуць падмывала: «А вы да нас загляньце хоць на міг!». Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

Разм.

1. Утвараць рэзкія раскацістыя гукі. У Петрыкаве пяюць пеўні, гаўкаюць сабакі, тарахціць, лапоча матор матацыкла. Сачанка. Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй. Брыль. Па бруку тарахцелі падводы і зварочвалі ў браму рынку. С. Александровіч.

2. перан. Хутка, гучна, несупынна гаварыць; балбатаць. Не пераставаў .. [Тарас Іванавіч] тарахцець і тады, калі селі за стол. Колас. — Мы з Чэрыкава. А вы здалёку? — тарахцела .. [Юля]. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. Абзывацца крыкам (у 1 знач.); паднімаць крык.

К. ад болю.

Крычаць, што аж у Крычаве чуваць!

2. Гучна гаварыць.

Не трэба к., гавары спакойна.

3. на каго (што). Гаварыць з кім-н. рэзкім тонам, лаяць каго-н.

К. на дзяцей.

4. перан. Шмат гаварыць пра каго-, што-н., многа пісаць у друку, прыцягваючы агульную ўвагу.

Так і крычаць газеты аб перамогах.

Аб такой падзеі нельга многа к.

Крычма крычаць (разм.) — вельмі моцна крычаць (ад страху, крыўды і пад.).

Хоць гвалт (каравул) крычы (разм.) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.

|| аднакр. кры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго. Аклікаць, зваць. — Цімох! Кірыла! — нарэшце гукае .. [дзед Мірон]. — Падыйдзіце .. сюды! Даніленка. Ля варот яго хтосьці паклікаў. Павярнуўшы галаву і ўбачыўшы таго, хто яго гукаў, Мікола сумеўся. Сіняўскі.

2. Гучна гаварыць, крычаць. — Паехалі! — гукае шафёр. Ракітны. На двары гулі машыны, і на кагосьці ўсё гукала дзяжурная: — Ну, толькі звязі маю хустку! Адамчык.

3. Абл. Гаварыць, размаўляць. Ля клуба стукаў рухавік. Дзяўчаты гукалі ў халоднай і ядранай маладой начы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Гучна крычаць, звычайна пераклікаючыся ў лесе; гойкаць. Чаму ён, Суконка, павінен хавацца ад тых, з кім некалі разам бегаў у гэты лес, свістаў і галёкаў на ўсё горла? Паслядовіч. Галёкалі, крычалі на ваўка Начлежнікі. Танк. // Шумна размаўляць, галасіста спяваць і пад. Госці галёкалі ў паўтара дзесяткі горлаў так, што ў Сімона зазвінела ў вушах. Самуйлёнак. Не зважаючы на стомленасць, дзяўчаты і хлопцы галёкалі на ўсё балота песні. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́лас, -у, мн. галасы́, галасо́ў, м.

1. Гукі, якія ўтвараюцца ваганнем галасавых звязак, што знаходзяцца ў горле.

Ля рэчкі чуліся вясёлыя галасы.

Высокі г.

2. Асобная самастойная партыя многагалосага твора вакальнай і інструментальнай музыкі.

Раманс для двух галасоў.

3. Меркаванне, выказванне, думка.

Падаць г. (выказаць сваю думку). Прыслухоўвацца да голасу мас.

4. Права заяўляць сваё меркаванне пры вырашэнні дзяржаўных пытанняў.

Не хапіла аднаго голасу на выбарах.

Галасы выбаршчыкаў.

Падлік галасоў.

Рашаючы г.

5. Клавіш музычнага інструмента (разм.).

У акардэоне сапсаваліся галасы.

На ўвесь голасгучна, на поўную сілу.

У адзін голас — дружна, адзінадушна.

|| памянш. галасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. галасавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Галасавыя звязкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасце́нак, ‑нка, м.

1. Частка сцяны паміж аконнымі ці дзвярнымі праёмамі. Міжвольна Камлюк глянуў на карту, што вісела на прасценку між акон. М. Ткачоў. — Глядзіце на гэты дом і мяркуйце: чаму ў яго прасцецкі паміж вокнамі такія маленькія? Даніленка. // Абл. Перагародка. [Паўлюк] рагатаў і рагатаў так гучна, што з-за дашчанага прасценка пачуўся стук. Хведаровіч.

2. Абл. Прамая дарожка, якая раздзяляе поле. Вырываючыся з вузкага прасценка, абапал якога высаджаны маладыя прысады, дарога зварочвае на шырокі выган. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́лас ’крык, шум, бойка і да т. п.’ (БРС, Нас., Шат.), таксама гала́с (Нас., Сцяшк. МГ). Шатэрнік выводзіў гэта слова з польск. hałas, але апошняе само запазычана (h‑) з усх.-слав. (бел., укр.) моў (гл. Слаўскі, 1, 397, які, праўда, услед за іншымі даследчыкамі лічыць, што польск. слова ўзята з укр. мовы). Этымалогія ўсх.-слав. слова няпэўная. Магчыма, гэта гукапераймальнае ўтварэнне (ад выклічніка hala!). Іншыя шматлікія версіі (агляд іх гл. у Слаўскага, 1, 397–398) пераконваюць менш. З га́ла́с звязана бел. дыял. галасава́цьгучна крычаць’ (Шатал.); параўн. і ўкр. галасува́ти ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)