Відзець ’бачыць’ (шчуч., леп., арш., крыч., мазыр., Мат. АЛА, Бяльк.). Укр. видіти ’бачыць’, рус. видеть ’бачыць вокам’; ’пазнаваць’; ’глядзець’, ст.-рус. видѣти ’бачыць’; ’наглядаць, назіраць’; ’адчуваць, прадчуваць, прадбачыць’; ’разумець, асэнсоўваць’, польск. widzieć ’бачыць, лічыць, меркаваць’, н.-луж. wiźeś, в.-луж. widźeć ’бачыць, глядзець’, чэш. viděti, славац. videť, славен. vídẹti ’тс’, серб.-харв. ви̏дети ’бачыць, пабачыць’, макед. види ’бачыць, пабачыць, даведацца’, балг. видя ’бачыць, пабачыць, перажыць’, ст.-слав. видѣти, виждѫ, прасл. viděti. У зах. і цэнтр. частцы бел. моўнай тэрыторыі яе выцесніла лексема бачыць. Слав. формы з’яўляюцца суфіксальным утварэннем ад і.-е. *u̯eid‑/*u̯id‑ (*u̯īd‑); параўн. літ. veizdė́ti ’бачыць, глядзець’, лат. viedēt ’бачыць’, ст.-прус. widdai ’бачыў’, ст.-інд. vétti ’пазнае, разумее’, авест. vista‑ ’вядомы’, грэч. εἶδον ’бачыў’, Ϝἰδεῖν ’пабачыць’, лац. vidēre ’бачыць’, гоц. witan, ст.-в.-ням. wizzenглядзець, назіраць’, гоц. weitan ’бачыць’, ірл. ro‑fetar ’ведаю’, арм. gitem ’тс’. Іншая ступень чаргавання галосных у і.-е. *u̯oid‑: ст.-інд. vḗda, грэч. Ϝοἶδα, гоц. wait, ст.-слав. вѣдѣ ’ведаю’. Да ведаць (гл.). Параўн. таксама Міклашыч, 390; Траўтман, 357–358; Мюленбах-Эндзелін, 4, 653; Младэнаў, 65; БЕР, 1, 146; Скок, 3, 586–587; Голуб-Копечны, 415; Махэк₂, 688; Праабражэнскі, 1, 82; Фасмер, 1, 312; Шанскі, 1, В, 93; КЭСРЯ, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звяртаць увагу, прыкоўваць увагу, глядзець, уважаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дзіво́та, ‑ы, ДМ ‑воце, ж.

Разм.

1. Тое, што і дзіва (у 1 знач.).

2. толькі мн. (дзіво́ты, ‑аў). Дзівацтва. [Падначаленыя] зразумелі дзівоты свайго камандзіра і пачалі глядзець на мяне іншымі вачамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Празо́рны ’празрысты’ (Др.-Падб.), ’чысты, ясны’ (Чэрн.), ст.-рус. прозорныи ’празрысты’, ст.-слав. прозорьнъ ’праніклівы; празрысты’. Сюды ж, відаць, адваротны дэрыват празо́ра ’празрыстасць’ (Стан.). Да празо́р ’прасвет’ (Юрч. Фраз. 1), гл. зо́рыцьглядзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тату́рыццаглядзець з-пад ілба’ (Ласт.). Няясна, параўн. та́тур (tátur): у маго́ тату́ра саба́чая нату́ра (ваўк., Федар. 4), якое Федароўскі (там жа, 311) выводзіць з тата (tàtur jest tàto zmieniony dla rymu), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празо́рлівы ’здольны прадбачыць будучае, праніклівы’ (ТСБМ), празо́рлівец ’тс’, празо́рлівасць ’здольнасць да прадбачання’ (ТСБМ, Стан.). Рус. прозорли́вый ’здольны прадбачыць’, серб.-харв. прозо́рлив, балг. прозорли́в ’тс’. Да празе́рыць ’стаць відушчым; уцяміць, зразумець’ (Нас.), зо́рыцьглядзець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ружо́вы (о цвете, окраске) ро́зовый;

глядзе́ць праз ~выя акуля́ры — смотре́ть сквозь ро́зовые очки́;

у ~вым святле́ — в ро́зовом све́те

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязвы́кла,

1. Прысл. да нязвыклы (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё нязвыкласці, якое адчувае хто‑н. Неяк нязвыкла глядзець на апушаныя снегам кусты чаромхі, якая паспела апрануцца ў зеляніну. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касі́цца, кашу́ся, ко́сішся, ко́сіцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца касым (у 1 знач.), крывіцца.

Вокны косяцца.

2. на каго-што. Глядзець коса, убок.

Конь косіцца на машыну.

3. перан., на каго-што. Адносіцца да каго-н. неадабральна, недаверліва, з падазрэннем (разм.).

|| зак. пакасі́цца, -кашу́ся, -ко́сішся, -ко́сіцца (да 1 і 2 знач.) і скасі́цца, скашу́ся, ско́сішся, ско́сіцца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збо́ку, прысл.

1. З краю, не ў сярэдзіне, не ў цэнтры.

З. ад дарогі.

Стаць з.

2. З месца, аддаленага ад каго-, чаго-н.

Адысці ўбок і назіраць з.

Калі глядзець на гэта з., дык здаецца, што ўсё тут добра (перан.).

3. у знач. прыназ. з Р. Побач з кім-, чым-н., паблізу каго-, чаго-н.

З. дарогі.

Збоку прыпёка (разм.) — пра каго-, што-н. пабочнае, лішняе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)