непрэзента́бельны, ‑ая, ‑ае.

Непрыгожы на выгляд; несамавіты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бочкападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд бочкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франтаўскі́, ‑ая, ‑ое.

Уласцівы франту. Франтаўскі выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піка́нтны, -ая, -ае (разм.).

1. Цікавы сваёй сенсацыйнасцю, які выклікае цікаўнасць.

Пікантнае здарэнне.

Пікантная навіна.

2. Вельмі прывабны, спакуслівы.

П. выгляд.

|| наз. піка́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

епітрахі́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Частка абрадавага адзення праваслаўнага і каталіцкага святара, якая носіцца на шыі і мае выгляд доўгага шырокага палотнішча з крыжамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жахлі́вы, -ая, -ае.

1. Які выклікае жах, вельмі страшны.

Ж. выгляд.

Ж. крык.

2. Вельмі моцны (пра ступень інтэнсіўнасці).

Жахлівая эксплуатацыя.

|| наз. жахлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адстро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак., што.

Абладзіць, аздобіць; надаць які-н. пэўны выгляд (шляхам рамонту і пад.).

А. кватэру.

|| незак. адстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́чнасць, -і, ж.

1. Магчымасць бачыць удалечыню.

Добрая б.

2. Знешні выгляд, які выклікае падманлівае ўражанне, знешняе падабенства чаго-н. (разм.).

Гэта толькі б. высакароднасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санаві́ты, -ая, -ае (уст.).

1. Які валодае высокім санам.

С. чыноўнік.

2. Уласцівы чалавеку высокага стану; паважны з выгляду.

С. выгляд.

|| наз. санаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзічэ́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў дзікім, здзічэў.

А. кот.

А. сад.

2. перан. Які выражае дзікасць.

А. выгляд.

А. позірк.

|| наз. адзічэ́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)