Прыстрыгава́ць ’прыфастрыгаваць’ (Нас., Байк. і Некр., Жд., Мат. Гом.), прыстрыґава́ць ’тс’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. przyfastrzygować ’тс’, гл. фастрыгаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́нны ’дзяшовы, недарагі’, ’малакаштоўны, пусты’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Касп., Сл. ПЗБ; зах.-бел., ЛА, 3), та́нна ’дзёшава’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп.), та́нно ’тс’ (Федар. 4, Сл. ПЗБ), та́на ’тс’ (Сл. ПЗБ), та́нні ’дзяшовы’ (Сл. ПЗБ), та́ны ’тс’ (Сл. ПЗБ), та́нный ’тс’ (Бяльк.), сюды ж танне́й ’дзешавей’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), тане́й ’тс’ (Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), та́нняй ’тс’ (паст., вільн., Сл. ПЗБ), тане́йшы, та́ньшы ’тс’ (Байк. і Некр.), ст.-бел. таний (1637 г.), тане (1616 г.), таней, танший (КГС). Геаграфія і гісторыя ўжывання слова сведчаць пра запазычанне з польск. tani, дыял. tanny ’тс’, якое разглядаецца як граматычны гіперызм, што ўзыходзіць да прасл. *tunjь ’танны’, гл. Фасмер, 4, 19; спецыяльна: Борысь, Etymologie, 471–474; Шустар-Шэўц, Зб. Бернштэйну, 474–480; Этимология–1967, 74 (збліжае польск. tani з *tъnъk ’тонкі’). Параўн. тунны, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рысава́ць1 ’маляваць пры дапамозе графічных сродкаў’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рысу́нак ’малюнак’ (ТСБМ), рысу́нак, русы́нак ’малюнак’ (брасл., калінк., Сл. ПЗБ), ’малюнак’, ’чарцёж’ (Байк. і Некр.), рысава́льшчык ’той, хто займаецца рысаваннем’ (ТСБМ). З с.-в.-ням. rizen праз польскую, параўн. польск. rysować ’маляваць’.

Рысава́ць2 ’красаваць (пра збожжа)’ (Сцяц.). Утворана ад красава́ць шляхам адпадзеня пачатковага p‑ і звужэння ненаціскной галоснай (красаваць > расаваць > рысаваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́лка ‘лугавая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з ружовымі кветкамі і клейкімі зверху сцябламі’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк.), ‘смалянка, Melandrium Roche’ (Нас., Байк. і Некр.), смо́лка, смо́лда ‘смалянка’ (Мат. Гом.), смаля́нка, смаля́нька ‘расліна смолка’ (Сл. ПЗБ). Да смала1 (гл.) з-за клейкіх уласцівасцей расліны; аналагічна рус. смо́лка, смольник, польск. smołka, чэш. smolnička, якое, як заўважае Махэк (Jména, 78), калькуе польск. smołka.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спірт ‘алкаголь, гаручая вадкасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), спіры́тус ‘тс’ (Стан., Некр. і Байк., Сержп.), спіры́т ‘тс’ (Стан.). Запазычаны праз польск. spirytus ‘тс’ і рус. спирт ‘тс’ ці непасрэдна з старога ням. Spirit ‘тс’, што з лац. spīritus ‘дух’, ад spīrāre ‘дыхаць’; пераход ‘дух’ → ‘алкаголь’ адбыўся ў жаргоне алхімікаў (Сной₂, 738). Гл. Брукнер, 509; Фасмер, 3, 735; ЕСУМ, 5, 372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сячка́рня ’саломарэзка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Гарэц.; лях., Янк. Мат.; Сцяшк., Сл. ПЗБ, Варл.), сечка́рня ’тс’ (ТС, Арх. Вяр., Сл. ПЗБ), сячка́рка ’тс’ (Некр. і Байк., Мат. Гом.). Да сечка1 (гл.); магчыма, запазычанне з польскай, дзе першапачаткова, паводле словаўтварэння, — суф. ‑arnia, параўн. suszarnia, sieczkarnia ’памяшканне, дзе захоўваюць або рэжуць сечку’, пазней ’машына для рэзання сечкі’, замест sieczkarka ’тс’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́варатка. Насовіч тлумачыць рус. ’хозяйственный оборот’ (Нас.), вываро́тка ’выкрутка’ (Байк. і Некр., Нас.). Ад вываро́чвацца ’выкручвацца, пазбягаць цяжкага становішча’. Гл. варочаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́зніца ’сячкарня’ (ЛА, 2, Мат. Гом.), ’бойня; мясныя яткі’ (Нас., ТС), рэ́зьніца ’тс’ (Байк. і Некр.), ’сячкарня (саламарэзка)’ (Бяльк.). Гл. разніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ско́чка ‘блыха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Бір. дыс., Байк. і Некр., Жд. 1, Сержп. Прымхі). Да скочыць, скакаць, з суф. ‑к(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́гляды ’агледзіны’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.), сугля́ды (Сл. Брэс., Мат. Гом.). Да су- і глядзець, параўн. агледзіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)