прымайстрава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. (разм.).

1. Прыладзіцца, размясціцца дзе-н.

П. на падаконніку.

2. Уладкавацца, атрымаць якую-н. работу, пасаду.

П. на працу ў горад.

|| незак. прымайстро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наслади́ться (кем, чем) наце́шыцца (кім, чым); атрыма́ць асало́ду (уце́ху) (ад каго, чаго); см. наслажда́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжыш, ‑лежыце; зак., што.

Разм. Набыць, атрымаць ад доўгага ляжання што‑н. Наляжаць пролежні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ге́рцагства, ‑а, н.

1. Уладанне герцага; дзяржава або вобласць на чале з герцагам.

2. Тытул герцага. Атрымаць герцагства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плавіць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.

Расплавіўшы, вылучыць, атрымаць што‑н. Выплавіць жалеза з руды. Выплавіць тону чыгуну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Агрэ́сца ’многа ўзяць, атрымаць, мець’ (Юрч.), агрэбці, грэбці. Семантычнае развіццё ’грэбці’ > ’нагрэбці сабе’; а пачатковае адлюстроўвае граматычную семантыку дзеяслова, і таму яго трэба лічыць прэфіксальным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накірава́нне, -я, н.

1. гл. накіраваць.

2. Кірунак развіцця якога-н. дзеяння.

Даць н. справе.

3. мн. -і, -яў. Дакумент аб прызначэнні на работу, на лячэнне, абследаванне і пад.

Атрымаць н. на працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перава́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ва́г, ж.

1. Асаблівасць, што выгадна адрознівае каго-, што-н.; выгада.

Атрымаць перавагу.

Колькасная п.

2. Выключнае права на што-н., прывілея.

Спадчынныя правы і перавагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.

Пад уздзеяннем цяжару атрымаць выгіб.

Столь прагнулася.

|| незак. прагіна́цца, -а́ецца і прагіба́цца, -а́ецца.

|| наз. прагі́б, -у, м., прагіна́нне, -я, н. і прагіба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. прыбавіць.

2. Прыбаўленая сума, колькасць чаго-н.

Атрымаць прыбаўку.

|| прым. прыба́вачны, -ая, -ае.

Прыбавачная вартасць — частка вартасці, якая ствараецца наёмным рабочым звыш вартасці рабочай сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)