жанглі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., чым і без дап.
Спрытна падкідваць і лавіць адначасова некалькі прадметаў. Паяўляецца Навум, бярэ ў рукі некалькі шарыкаў і пачынае імі жангліраваць. Мікуліч. // перан. Спрытна, але адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і пад. Жангліраваць фактамі. Жангліраваць цытатамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фамілья́рнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць фамільярнага. Фамільярнасць тону. □ [Санкоўскі] балагурыў, шпаркімі крокамі хадзіў па хаце, з павагай і адначасова з фамільярнасцю звяртаючыся да Паддубнага. Пестрак.
2. Фамільярнае абыходжанне з кім‑н.; фамільярныя ўчынкі, паводзіны. [Сяржант] ніколі не дазваляў сабе фамільярнасці ў адносінах з курсантамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вілка 1 ж. р. — назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом (КТС). Запазычана з рус. вилка, якое з’яўляецца ўласнарускім (Шанскі, 1, В, 97–98). Да вілкі, вілы (гл.).
Вілка 2 ’сукупнасць двух прыцэлаў: недалёт — пералёт снарада’; ’становішча на шахматнай дошцы, калі адна фігура адначасова пагражае некалькім фігурам’ (КТС). Запазычана з рус. вилка ’тс’. Да вілы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трашчы́ць 1 ‘злучаць, намотваць на клубок адначасова дзве ніткі’ (Касп.; Трух.), ‘сукаць (пражу)’ (слонім., Нар. словатв.; беласт., лід., шуміл., Сл. ПЗБ). Да трысці́ць 1 (гл.).
*Трашчы́ць 2, трошчы́ты, трошчы́ті ‘трушчыць, церушыць, разбураць, ламаць’, ‘рваць, не выбіраючы, матлашыць (яблыкі)’, ‘прагна, хутка есці’ (Сл. Брэс.; пін., ЖНС; драг., Ск. нар. мовы), ‘есці з апетытам’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. трушчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́пуск, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выпускаць — выпусціць (у 2, 5 і 6 знач.).
2. Частка літаратурнай або навуковай працы, выдадзеная асобнай кнігай, брашурай.
3. Група навучэнцаў, якія скончылі навучальную ўстанову адначасова. Увесь наш выпуск — васемнаццаць чалавек — пасылаюць вучыцца далей у машынабудаўнічы інстытут. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак., каго-што.
1. Ператварыць у пыл.
2. Рассеяць моцным струменем (вадкасць, парашок). Распыліць адэкалон пульверызатарам.
3. Раскідаць дробнымі часткамі, групамі, пазбавіўшы гэтым дзейснасці, сілы. Распыліць сродкі. Распыліць сілы. // перан. Рассеяць (увагу, энергію і пад.), накіраваўшы адначасова на розныя прадметы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
многагало́сы, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з многіх галасоў. Многагалосае ўра ўзляцела над плошчай, рэхам пракацілася над заснежанымі вуліцамі, над полем. Лынькоў. // Шумны. Многагалосы натоўп. □ Я моўчкі вітаю дзень многагалосы, Дубоў грамаду, красу лугавую. Колас.
2. Спец. Пабудаваны на спалучэнні некалькіх галасоў, якія гучаць адначасова; поліфанічны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абслуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх‑н. патрэб. Сам жа падлоўчы не належаў да тутэйшага насельніцтва, патрэбы якога абслугоўвала гэта школа. Колас.
2. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй чаго‑н. (станка, машыны і пад.). Абслугоўваць адначасова некалькі станкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эшалані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Спец. Размясціць (размяшчаць) эшалонамі (у 1 знач.). Мохарт здагадаўся, што камандзір палка выбраў для сябе сонечны бок, найбольш выгадную пазіцыю для адбіцця атак праціўніка. Адначасова эшаланіраваў па вышынях усю групу яшчэ да выхаду на поле бою. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блізня́ты, ‑нят; адз. блізня і блізнё, ‑ніці, Т ‑нём, н.
Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова. Па вуліцы ішлі Хведаравы дзяўчаткі-блізняты. Паўлаў. / у перан. ужыв. Вясною неяк бачыў зводдаль Два азярцы ў цішы лясной. Такія роўныя абодва, Нібы блізняты між сабой. Гілевіч. Нясмелы і няўмелы — блізняты. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)