абшыва́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто ўсіх абшывае; кравец. Тут, дзе бацька ягоны — вандроўны кравец, На ўсю воласць Адзін абшывала, ад Шацілак у Пайду, Ад Найды ў Дварэц Пахадзіў гэтым шляхам нямала. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зано́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад занасіць.
2. у знач. прым. Забруджаны, зацяганы. Сяргей, нацягваючы на патыліцу старую, заношаную на рабоце кепку, неяк зухавата і трохі прыгнуўшыся ішоў да.. дзвярэй пульмана. Адамчык. Адзенне на ўсіх было .. абшарпанае, заношанае, лахман на лахмане. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
людае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Першабытны чалавек, дзікун, які ўжываў у ежу чалавечае мяса. // Персанаж казак, які пажырае людзей. Болей за ўсіх дрыжыць Янка ад страху, калі адпавядаюць пра людаедаў і разбойнікаў. Бядуля.
2. перан. Пра чалавека жорсткага, схільнага да насілля, забойства. Фашысцкія людаеды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жырандо́ль, ‑і, ж.
Уст. Вялікі фігурны падсвечнік для некалькіх свечак. [Бацюшка] загадаў царкоўнаму старасту, каб былі запалены ўсе лампадкі, каб ва ўсіх падсвечніках і вісячых жырандолях гарэлі свечкі. Чарот. У зале, у вялікай жырандолі, гарэла з дзесятак свечак, палаў камін і ля яго сядзела князёўна. Лупсякоў.
[Фр. girandole.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Адарваць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадрываць дошкі ад сцяны. Паадрываць людзей ад работы. □ Вельмі ж яблыкі ўрадзілі, гатовы былі паадрываць галіны. Чарнышэвіч. Павезлі ў шпіталь [салдата]. Ён астаўся і без рукі, і без нагі... Асколкамі паадрывала. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыска́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. Выскачыць — пра ўсіх, многіх. Перапалоханыя крыкам, мужчыны павыскаквалі з хат і бягом кінуліся з двароў. Галавач.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.); перан. Разм. Нечакана выпасці адкуль‑н. — пра ўсё, многае. Павыскаквалі коркі з бутэлек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазавя́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. Абвязацца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты пазавязваліся хусткамі.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Завязацца ў многіх месцах, усюды. Вузлы пазавязваліся.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Даць завязь плода — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Заняць паверхню чаго‑н. нейкай колькасцю якіх‑н. прадметаў. Пазастаўляць пакоі мэбляю.
2. Закрыць, загарадзіць усё, многае або ўсіх, многіх чым‑н. пастаўленым. Пазастаўляць хворых шырмамі.
3. Паставіць усё, многае за што‑н. Пазастаўляць кнігі за шкло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паперано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
Перанесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Мікола, ідзі ды паперанось тыя мяхі ў сенцы, — сказаў як загадаў Надзя. Сабаленка. Чаратун павёў лодку вадою на паўночны бок, да большых кустоў.. Папераносіў да будана ламачча, разаслаў у будцы ватоўку. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Прыставіць, прысланіць да каго‑, чаго‑н. усё, многае. На вільчак паклалі грубейшы прут, астатнія папрыстаўлялі да яго нахільна з абодвух бакоў. Місько.
2. Прызначыць быць дзе‑н., каля каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрыстаўляць вартавых да палонных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)