Дыску́сія ’дыскусія’ (БРС). Рус. диску́ссия, укр. диску́сія. Лічыцца запазычаннем з франц. discussion ’абмеркаванне, дыскусія’ (< лац.). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 131. Але бел. дыскуці́раваць узята прама з рус. дискути́ровать (< ням. diskutieren < лац.); Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэлега́цыя ’дэлегацыя’ (БРС), дэлега́т (БРС), ст.-бел. делегатъ (XVIII ст., Булыка, Запазыч.). Рус. делега́ция, делега́т, укр. делега́ція, делега́т. Запазычанне з польск. delegacja, delegat (< лац. delegatio, delegatus). Фасмер, 1, 496; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коц ’коўдра фабрычнага вырабу’ (Сцяц., Сл. паўн.-зах.), ’коўдра саматканая’ (Нас., Мат. Гом., Ян., Нар. сл., Сцяшк.), ’саламяная коўдра’ (Рам.), ’кілім’ (Грыг.). Ст.-бел. коцъ ’коўдра, кілім’ < с.-в.-ням. kotze ’тс’ (Чартко, Дасл., 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круль: тры круле ’назва свята вадохрышча ў католікаў, а таксама тэатралізаванага абходу — калядавання’ (Жыв. сл.). Ст.-бел. круль, кроль ’кароль’ (з 1351 г.). Польская форма і яе вытворныя атрымалі шырокае распаўсюджанне (гл. Булыка, Запазыч., 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыжа́к1 ’крыжаносец’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). Ст.-бел. крыжакъ і іншыя вытворныя (Булыка, Запазыч., 176). Запазычанні з польскай мовы.

Крыжа́к2 ’падстаўка пад дзяжу’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Падстаўка ў выглядзе крыжа. Гл. крыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́лька ’болька, рана’ (Бяльк., Шат., Касп., Нас. і інш.). Утварэнне ад bolěti (гл. бале́ць). Гэта слова, відавочна, праславянскае і мае адпаведнасці ў кашуб., балг., серб.-харв., мак. мовах. Падрабязна Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 92–93.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́тка ’палка з увагнаным у канец вострым цвічком (ужывалася як паганялка для валоў)’ (Арх. Бяльк., слонім.). Бясспрэчна, з *бод‑ка (да bod‑ ’басці, калоць’). Іншага паходжання ст.-бел. ботка ’рыбалоўная прылада’ (< польск. botka; Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́рыжкі ’пальчаткі’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і рус. ва́режка, ва́рега, ва́рьга, варяга ’пальчатка’ (да варя́г ’вараг’; гл. Фасмер, 1, 274). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што бел. ва́рыжкі запазычана непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абраві́та ’абавязкова, няўхільна’ (Бяльк.), ’прама’ (Раст.). Трубачоў лічыць няясным (Слав. языкозн., V, 176). Да абравітар. Параўн. бел. беластоц. obrewiter не вагаючыся, без цырымоніі’ < лац. breviter ’коратка’ (Зданцэвіч, Тэксты, 38). Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Агрэ́ст, ст.-бел. агрестъ (1722) (Булыка, Запазыч.) з польск. agrest (Рыхардт, Poln., 29; Кюнэ, Poln., 39), якое з італ. agresto (Брандт, РФВ, 18, 19; Брукнер, PF, 7, 172; Фасмер, 1, 61; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)