Стахе́й ‘ашуканец, падманшчык’ (ПСл). Цёмнае слова. Магчыма, мае аказіянальнае паходжанне ад уласнага імені Стахе́й (< Яўстафій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ргус ‘бабка (картапляная)’ (баран., Наша слова, 1990, 2,10). Няясна; магчыма, звязана з тэгус ‘тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысма́лак ’зямля, якую відаць з-пад снегу на зімовай дарозе’ (Шат.). Да наступнага слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натомес ’на тое месца’ (клец., Бел. дыял., 134). З *нато‑ мес(ца), гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ле́дзьбашто, драг. лэдьбошчо ’ледзьве’ (Сл. паўн.-зах.). З лэдьбо (гл. папярэдняе слова), дапоўненага часціцай шчо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калашма́ціць ’шматаць, кудлачыць, тармасіць’ (ТСБМ), ’моцна тузаць, цягаць, стараючыся разадраць, пашматаць’ (ТСБМ), ’біць, калаціць’ (ТСБМ), калышмаціць ’растрасаць; лахмаціць; валтузіць’ (Яўс.), колошмаціць ’лупцаваць (чым-н.) цвёрдым па тулаву і галаве’ (жытк., Нар. словатв.). Статус слова не вельмі ясны: лінгвагеаграфія ўказвае як быццам на пагранічны да рус. гаворак арэал. Паводле нашых звестак, слова вядома прынамсі ў Мінскай вобласці, што разам з жытк. прыкладам знімае неабходнасць меркаваць аб уплыве рус. гаворак. З адпаведнікаў да бел. слова можна прывесці рус. колошматить ’несці лухту’, што дазваляе меркаваць аб бесперапынным характары распаўсюджання слова ў гэтай зоне. У іншых слав. мовах адпаведнікі да гэтых лексем як быццам адсутнічаюць; што датычыць формы, у рус. мове адзначаны яшчэ колошмачить ’біць, калаціць, калашмаціць’, колошмятить ’тс’. Адносна ўкр. матэрыялу нічога пэўнага сказаць нельга, па гэтай прычыне ўтварэнне можна разглядаць як рэгіянальную рус.-бел. інавацыю. Этымалагічна слова можа ўзыходзіць да колотить, аднак цяжка вытлумачыць наяўную устаўку, якая не нагадвае экспрэсіўныя структуры (экспрэсіўную суфіксацыю, інфіксацыю). Паводле семантычнага крытэрыю цяжка думаць аб суаднесенасці гэтага слова і адзначанага толькі ў бел. мове калашман, калашматы (гл. вышэй). Магчыма, калашмаціць неабходна разглядаць як складанае слова, у якім другую частку можна суаднесці са шматаць. Першая частка можа разглядацца як экспрэсіўны кампанент (аб паходжанні гл. меркаванні пад каламуціць, калатырыць), узмацняючы семантыку зыходнага слова. Аднак поўнаму прыняццю гэтай версіі перашкаджаюць некаторыя недакладнасці словаўтварэння. Рус. наўг. коломшить і валаг. коламяшить семантыка адпавядае бел. калашмаціць. Не выключана, што гэтыя прыклады сведчаць аб магчымасці іншай этымалогіі другой часткі і розных як фармальных (метатэза, збліжэнне з іншымі словамі), так і семантычных працэсах. На жаль, наяўны матэрыял не дазваляе меркаваць аб гэтым з упэўненасцю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зало́жнік1 ’асоба, затрыманая ў якасці гарантыі (залогу)’. Рус., укр. зало́жник, балг. зало̀жник, макед. заложник ’тс’. Утворана ад прым. заложны (які ад залогъслова, вядомага яшчэ ў ст.-слав.) са знач. ’такі, што пакінуты ў залог’ з дапамогай суфікса ‑ік (гл. пра словаўтваральную мадэль Сцяцко, Афікс. наз., 104–105). Час утварэння — ст.-рус. ці нават познепрасл., паколькі адпаведныя словы вядомы паўд.-слав. мовам. БЕР, 1, 595. Паводле Шанскага (2, З, 44), рус. слова ўтворана ад дзеяслова заложить ’аддаць у залог’ з дапамогай суфікса ‑ник, аднак гэта азначала б позняе ўтварэнне слова.

Зало́жнік2 ’паліца для пасуды’ (Жд. 1; круп., Нар. сл.), ’паліца з дзіркамі для лыжак’ (пін., Нар. лекс., 108), залэжнік, залажэ́тнік ’паліца для посуду’ (Сцяшк.). Рус. смал. заложник ’тс’. Назоўнікі з конфіксам за‑ + ‑нік абазначаюць прадметы, размешчаныя за тым, што названа ў аснове (Сцяц., Афікс. наз., 238). Таму, магчыма, слова ўтворана ад ло́жак, а паліца змяшчалася за ложкам (?). Трэба адзначыць, што слова распаўсюджана шырэй, чым словатворчая мадэль, паводле Сцяцко (гом., маг.). Гл. жаложнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Працэ́сія ’ўрачыстае мнагалюднае шэсце’ (ТСБМ), ’хрэсны ход’ (Нас., Гарэц.). Крыніцай слова з’яўляецца лац. prōcēssīo ’рух наперад’ (Фасмер, 3, 386), але вызначыць, праз польскае ці рускае пасрэдніцтва было запазычана слова, цяжка (Гіст. лекс., 260). Відаць, у першым значэнні слова запазычана з рус. проце́ссия ’тс’, якое, у сваю чаргу, праз польск. procesja ’хрэсны ход, царкоўнае шэсце; шэсце, чарада’ ўзыходзіць да вышэйназванай лац. крыніцы (параўн. Фасмер, там жа), а ў другім — з польскай. Ст.-бел. процесия, процесыя, процессия, процессыя ’шэсце’ з польск. procesja < лац. prōcēssiō (Булыка, Запазыч., 269).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́кта ’фанера’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. dykta ’тс’ (паходжанне польск. слова няяснае; няма ў Слаўскага і Брукнера). Слова сустракаецца таксама ў форме ды́хта (Шат., Сцяшк.), дыхт (Сцяшк.). Параўн. польск. dychtować, dyktować (< ням. dichten, dicht ’шчыльны’; гл. Брукнер, 106), ст.-бел. дыфтоване (XVII ст.) ’ушчыльненне’ (Булыка, Запазыч., 104: < польск. dychtowanie < ням. dichten).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дылета́нт ’дылетант’ (БРС). Рус. дилета́нт, укр. дилета́нт. Для рус. крыніцай запазычання з’яўляецца ням. Dilettant або франц. dilettant ’тс’ (першакрыніца — італ. dilettante ’аматар’); так Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 121. Фасмер (1, 514)выводзіў рус. слова з ням. (< італ.) або прама з італ. Для бел. непасрэднай крыніцай трэба лічыць рус. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)